Беларускі партызан

Беларускі партызан

Тады ён не адчуваў болю, але, гарантуе, што на наступную раніцу не мог устаць з ложку. Такія прыгоды часта паўтараліся са Стасам. Сёння ён студэнт міжнароднага супрацоўніцтва ва ўніверсітэце Мікалая Каперніка ў Торуні. У Беларусі Стась быў прэсавым сакратаром “Маладога Фронту”. Потым з’ехаў калі яму нават не было поўных 18 гадоў. Чаму? Шмат разоў хлапца затрымлівалі за ўдзел у арганізацыі,  якая выступае за адраджэнне буларускай культуры і дзейнічае на карысць дэмакратыі і правоў чалавека. Хлапец непакоіўся, што як толькі дасягне паўнагадовага ўзросту можа апынуцца за кратамі, як і многія прыхыльнікі дэмакратычнага руху ў Беларусі. Такім чынам Стэсік апынуўся на Праграме Каліноўскага ў Торунскім Універсітэце. Праэкт дазваляе беларускай моладзі працягваюць навучанне ў Польшчы.

 

Мой першы раз

 

Упершыню гэта адбылося ў 2007 годзе. Станіслава спыніла міліцыя. Яму было 14 гадоў. Праз тры гады, каб жыць свабодна, хлапцу прыйшлося з’ехаць з Беларусі. Стэсік жыве на вуліцы, на якой часта адбываліся дэманстрацыі і нейк вяртаючыся ад бабулі ягоны заплечнік прыцягнуў увагу двух супрацоўнікаў міліцыі. У заплечніку былі толькі кнігі, але яго затрымалі за тое, што размаўляў па-беларуску. Нягледзячы на тое, што гэта афіцыйная мова ў дзяржаве, Стэсіка зацягнулі ў аўтобус, дзе хлапец атрымаў некалькі моцных удараў, пасля якіх упаў наўпрост. Нейкі час хлапцу проста прыйшлося ляжаць на падлозе.

“На жаль я ня мог бачыць іхнія твары. Пасля гэтага мяне даставілі ў міліцэйскі ўчастак. Упершуню.” – кажа Стэсік. “Маці адразу напалохала навіна пра маё затрыманне. Яна не хацела, каб сын апынуўся за кратамі, альбо атрымліваў удары па нырках толькі за тое, што размаўляе на роднай мове. І так можа здарыцца ў любую хвіліну. Тым болей, што за дзенйнасць у Беларусі могуць быць звольнены з працы бацькі. За падтрымку можа пацярпець і дырэктар школы. Адным словам магчыма атрымаць “удар” з любой сферы жыцця.”

 

 

 

Град удараў


- Як палітычны актывіст, я шмат разоў браў удзел у шматлікіх пікетах і акцыях. 14 лютага 2010 года, разам з іншымі людзмі, Станіслаў прымаў удзел у акцыі на Дзень Святога Валянціна. Людзі збіраліся на Плошчы Свабоды. Некалькі сотняў актывістаў выйшлі на вуліцу са сцягамі i лозунгамі "Мы любім Беларусь" і "Жыве Беларусь". Усё падавалася добрым, але яшчэ да пачатку акцыі многія актывісты былі спыненыя КДБ. Мяне таксама затрымалі, паваліўшы ў сумёт, надаваўшы кучу пінкоў. Потым супрацоўнікі спецназу прайшліся па мне, бы па дыване. Пасля нейкі час я ледзь мог падняцца з ложка. Але ніякіх слядоў на целе злачынцы не пакінулі. Далей працягвалася навучанне ў школцы. Але дысідэнцкая дзейнасць не дадавала мне лішнія балы ў адзнаках, але нават наадварот. За палітычныя погляды мне заніжалі адзнакі. Натсаўнікі, з якімі я меў добрыя дачыненні, мне так і казалі. Пра навучанне ў Беларусі з таго моманту я нават перастаў марыць. Было зразумела, прыйдзецца з’ехаць.

 

Нікога болей не баюся


Як непаўнагадовы, Станіслаў быў абаронены правам, якое дзейнічае ў Беларусі ў дачыненні да асоб, не дасягнуўшых васямнаццаці гадоў. Такіх магчыма ўтрымаць толькі на тры гадзіны ў пастарунку. Цяпер Стась з’яўляецца студэнтам.  “Нядаўна я ўдзельнічаў у навуковай канфэрэнцыі” датычнай Беларусі. А пакуль мару, што па навучанні змог бы прымаць удзел у беларускай дыпламатыі. “ – кажа студэнт.

 

Нягледзячы на тое, што знаходзіцца ў Польшчы, Станісаў спрабуе хоць нейкім чынам паўплываць на тое, што адбываецца зараз у Беларусі. Ён не здаецца. Як і ягоныя калегі , якіх прэсінгуюць зараз, альбо змесцілі ў турму. Цяпер, каб падтрымаць іх, ён піша лісты, якія, даюць ім веру, каб выжыць.

 

 

“Запраз я разумею, што ў Беларусі няма нічога, каб абараніць цябе ад рэпрэсій. Але я не хачу болей баяцца нікога. Нікога, хто парушае законы і пераследуе людзей, якія імкнуцца жыць па-праўдзе. Спадзяюся навучанне дапаможа мне рэалізаваць мае мэты.” – падсумоўвае партызан з Беларусі.

 

Пераклад з польскай паводле http://www.scribd.com

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку