Беларусы гатовыя сустракаць “начных ваўкоў”

Актывіст маладзёжнага крыла Руху “За Свабоду” Мікіта Семяненка ініцыяваў праз сацыяльныя сеткі кампанію “Не праезду расійскіх байкераў-тэрарыстаў праз Беларусь!” Гаворка вядзецца пра арганізацыю пратэсту супраць мотапрабегу суполкі “Начныя ваўкі” па тэрыторыі нашай краіны і перашкоды гэтай акцыі.

Як паведамляе pyx.by, у адозве да беларусаў гаворыцца: “Напрыканцы красавіка 2015 году банда расійскіх байкераў-тэрарыстаў "Начныя ваўкі", што ўдзельнічалі ў акупацыі Крыму і працягваюць ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях на баку сепаратыстаў супраць Украіны, плануюць праехаць па Беларусі, спыняючыся ў Мінску і Брэсце, і далей па так званым "шляху савецкага войска" праз Польшчу, Чэхію, Славаччыну, Аўстрыю і Нямеччыну. Байкеры Еўрасаюзу выступілі катэгарычна супраць праезду бандытаў праз тэрыторыі сваіх краінаў. Спадзяемся, што байкерская супольнасць Беларусі незалежна ад клубнай прыналежнасці пакажа дзе месца прапуцінскай тэрарыстычнай арганізацыі і зробіць усё магчымае, каб не пусціць яе ўдзельнікаў на беларускія дарогі”.

Амаль усе байкерскія суполкі Беларусі ўжо заявілі, што не далучацца да скандальнага мотапрабегу, які “Начныя ваўкі” маюць намер зладзіць па нашай краіне з 25 па 27 красавіка.

Планаваны расклад і маршрут іх руху такі: “25.04 - Смаленск-Мінск, старт а 19:00, дарога зойме 4 гадзіны, прыбыццё а 23:00 - сустрэча з мінскай філіяй "Начных ваўкоў" каля Кургану Славы. 26.04 - Мінск-Хатынь, старт а 08:00, прыбыццё а 09:00. 26.04 - Мінск-Брэст, старт аб 11.00, прыбыццё а 16:00, сустрэча з брэсцкімі “ваўкамі”, паход на Брэсцкую крэпасць. 27.04 - а 08:00 старт ад Брэста на Уроцлаў (праз памежны пераход "Цярэспаль")”.

Семяненка кажа, што ў польскім Цярэспалі расійскіх байкераў “чакае аб'яднаны міжнародны супраціў беларусаў, палякаў, чэхаў, славакаў, аўстрыйцаў, немцаў і ўкраінцаў”. По словах актывіста Руху “За Свабоду”, “дзясяткі беларусаў гатовыя фізічна сустрэць зграю “Начных ваўкоў”.

Нагадаем, ваяжы “Начных ваўкоў” ладзіліся напярэдадні анексіі Крыму і пачатку ваенных дзеянняў на Данбасе. “Заклікаем як улады, так і грамадства перашкаджаць праезду „ваўкоў” не толькі ў ЕС, але і праз Беларусь усімі мажлівымі сродкамі”, - заяўляе Мікіта Семяненка.

“У цывiлiзаваным свеце людзi, што спавядаюць iдэалогiю фашызму, заклiкаюць да вайны i захопу чужых тэрыторый, робяцца як мінімум iзгоямi. Калі ж яны спрабуюць ладзіць гучныя публічныя акцыі кшталту гэтага мотапрабегу па краiнах, пацярпелых ад карычневай чумы ў 20-м стагоддзi, такая сітуацыя выглядае выклiкам i дэманстрацыяй упэўненасці ва ўласнай беспакаранасці. А, магчыма, і правакацыяй патэнцыйнага агрэсара. Грамадства, якое не хоча паўтарэння змрочных гістарычных падзеяў, мусiць рэагаваць адэкватна”, - лічыць першы намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку