Беларусы моляцца за касцёл
16 чэрвеня, у Дзень беларускай салідарнасьці, у Менску каля будынку былога кляштару бэрнардынаў сабралася 150 чалавек. Адбылася супольная малітва за тое, каб каталіцкім вернікам вярнулі касьцёл сьвятога Язэпа, каб быў адменены закон аб рэлігіях і каб вернікі ўсіх канфэсіяў Беларусі мелі роўныя правы.
Супрацоўнікі міліцыі назіралі за акцыяй на адлегласьці некалькіх мэтраў. У дварах стаялі аўтазакі, а таксама міліцэйскія машыны. Паколькі сярод удзельнікаў шмат абітыруентаў, якія цяпер здаюць тэсты, было прынятае рашэньне не правакаваць затрыманьняў і адразу пасьля малітвы разыходзіцца.
Як вядома, існуе праект улады па рэканструкцыі будынка касцёла і кляштара ў гатэльны комплекс. Плануецца, што фінансаваць і будаваць гатэль будзе будаўнічая фірма адной з арабскіх краінаў. Беларускія каталікі актыўна змагаюцца за касцёл: кожны дзень каля храму адбываюцца малебны аб вяртаньні касцёла вернікам. Аляксандру Лукашэнку ўжо перададзеныя больш за 10 тысяч подпісаў з просьбай не разбураць Святыню, а перадаць яе каталіцкай парафіі. У змаганьні за храм удзельнічаюць не толькі каталікі, але і праваслаўныя, пратэстанты, веруючыя іншых канфесій.
Група рыма- і грэка-каталікоў – грамадскіх і культурных дзеячоў Беларусі – зьвярнуліся з адкрытым лістом да Яго Свяцейшаства Папы Рымскага Бенедыкта XVI з просьбай аб дапамозе ў захаванні і вяртаньні вернікам касцёла святога Язэпа.