Беларусы салідарызуюцца з Францыяй
Ад ранку суботы людзі нясуць кветкі і свечкі да пасольства Францыі ў Мінску. Сваю салідарнасці выказваюць як палітыкі і грамадскія дзеячы, так і звычайныя грамадзяне.
Гэта рэакцыя на пятнічныя падзеі ў Парыжы, дзе адбылася сэрыя тэрактаў. Ахвярамі сталі больш за 150 чалавек.
Карыстальнікі сацыяльных сетак выказваюць спачуванні ды падтрымку сем'ям загінулых. Вельмі распаўсюджана расфарбоўка аватарак у колеры французскага сцяга. Людзі пішуць, што яны ў шоку ад таго, што такія падзеі магчымыя ў сучасным свеце.
Пакінуць новы каментар