Беларусы супраць смяротнага пакарання

Магілёўскія  грамадскія актывісты сабраліся ў памяшканні грамадскага цэнтра “Кола” на сустрэчу, прымеркаваную да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка.

 

На мерапрыемства прыйшло некалькі дзесяткаў неабыякавых да гэтага пытання чалавек. Прадстаўнік правабарончага цэнтра “Вясна” Аляксей Колчын адзначыў, што на вялікі жаль Беларусь з‘яўляецца адзінай дзяржавай у Еўропе, дзе смяротныя пакаранні прыводзяцца ў выкананне. Хоць  сёння гэта і не тыя лічбы, як у канцы 90-х гадоў, калі суды выносілі больш за 40 прысудаў. Але 3 смяротныя пакаранні ў 2012 годзе, 2 з якіх былі прыведзены ў дзеянне адразу, непасрэдна пасля суду, даюць падставу для развагаў.

 

Удзельнікі сустрэчы з вялікай увагай прагледзелі два дакументальных фільма, у якіх уздымаліся гэтыя праблемы.

 

Падчас абмеркавання кожны мог выказаць сваю думку, што тычыцца захавання смяротнага пакарання. Водгукі былі вельмі эмацыйнымі.

 

Але большасць прысутных пагадзіліся, што тыя суды і суддзі,  што выносілі абсурдныя прыгаворы пасля прэзідэнскай кампаніі 2010 года, не маюць права выносіць смяротныя пакаранні. 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку