"Бойкі Клецк" на дае спакою уладам
Трэццяя крымінальная справа супраць клецкага актівіста Сяргея Панамарова па артыкуле (аскарбленне ў друкаваных выданнях) была спынена па адсутнасці доказаў. Аднак прадпрымальнік С.Г. Панамароў па-ранейшаму адчувае ціск на яго сям’ю. Не прыпыняюцца званкі на хатні тэлефон і запрашэнні ў прыватным парадку прысці без позвы да следчага.
Два гады выдае Сяргей Германавіч мясцовую газету “Бойкі Клецк”, якая паспела намуліць вочы раённаму кіраўніцтву. Ён не выключае магчымых правакацый супраць яго. Мастак-дызайнер па адукацыі, С. Г. Панамароў раней меў прыватны цэх, дзе ажыццяўляў вытворчасць мастацкіх вырабаў, аконных рам, мэблі. Але праз судовыя разбіральніцтвы цэх у яго быў адабраны. Гэта прымусіла прадпрымальніка заняцца выданнем газеты крытычнага зместу. У траўні гэтага года С. Панамароў выступіў з артыкулам у “Народнай волі” ў падтрымку Аляксандра Мілінкевіча.