Большасць затрыманых у Горках актывістаў будуць судзіць у Дрыбіне

Затрыманых удзельнікаў учорашняй акцы і ля Горацкай калоніі ў падтрымку Зміцера Дашкевіча 3 жніўня перанакіравалі ў іншы раённы цэнтр Магілёўскай вобласці – г.п. Дрыбін, што прыблізна ў 20-ці км ад г. Горкі. Зараз 10 моладзевых актывістаў (аднаго затрыманага адпусцілі, а месцазнаходжанне яшчэ чатырох праваабаронцам пакуль не вядома) знаходзяцца ў мясцовым РАУСе ў чаканні суду. Па некаторай інфармацыі, нечаканая змена “маршруту” адбылася з-за меркаванага візіту Лукашэнкі ў Горкі.
 
Па інфармацыі праваабаронцы Барыса Бухеля, у Дрыбінскім РАУСе знаходзяцца Яўген Скрабец, Аляксей Сянчыла, Мікола Дземідзенка, Вячаслаў Барысаў, Раман Васільеў, Наста Палажанка, Ганна Шаруба, Таццяна Шапуцька, Юлія Міхайлава і Раман Паншын. У Горках засталіся Іван Шыла, Аляксандр Вялітчанка, Зміцер Шурхай і Максім Сямёнаў.
 
Дзяжурны паведаміў, што ім дадзены загад пакарміць затрыманых, перадачы з рэчамі ад родных прынялі.
 
Паведамляе праваабаронца з г. Магілёва Барыс Бухель, які зараз таксама знаходзіцца ў Дрыбіне.
 

 
- Перанакіраванне гэтых затрыманых у Дрыбін не было своечасова ўзгоднена са старшынёй Магілёўскага абласнога суда, таму зараз затрыманыя чакаюць, ці дазволіць ён перанесці разгляд іх адміністратыўных справаў у Дрыбінскі суд, - тлумачыць праваабаронца. - У Дрыбін прывезлі 10 чалавек (як сказаў маёр, у яго было столькі месцаў у ізалятары), а куды даставілі яшчэ чатырох, пакуль высветліць не ўдалося.

 

 
Барыс Бухель ужо пабываў у судзе і паведаміў, што там сёння працуюць толькі тры суддзі. Таму ён мяркуе, што калі старшыня аблсуду дазволіць правесці працэсы, то актывістаў падзеляць на тры групы.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку