Больш за месяц няма звестак ад палітвязня Ігара Аліневіча

Гэты факт выклікае вялікую занепакоенасць, бо апошняе, што вядома родным і правабаронцам пра лёс палітзняволенага – гэта чарговае змяшчэнне ў ШІЗА яшчэ ў траўні.

Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Наста Лойка адзначае, што абмежаванне камунікацыі зняволеных – гэта адна з найбольш распаўсюджаных форм уціску.

“Адсутнасць кантакта са зняволенымі, канешне, падштурхоўвае грамадства, родных і абаронцаў да думак, што чалавек мог быць змешчаны ў ШІЗА, у дачыненні да яго маглі ўжыць катаванні ці збіць. Тое, што адміністрацыя спецыяльна мэтава абмяжоўвае камунікацыю, нагадвае такую нагнятальную сітуацыю запужвання. Што тычыцца непасрэдна Ігара Аліневіча – да яго ў калоніі пільная ўвага найперш праз яго асаблівы статус. Таму адміністрацыя не хоча, каб пра яго шмат ведалі. ”

Праваабаронцы звязваюць факты ўціску палітвязняў таксама і з распачатай выбарчай кампаніяй, якая заўсёды характарызавалася падвышэннем увагі ўладаў да зняволеных і абмежаваннямі, ў тым ліку і сваеасаблівай цэнзурай, адсутнасцю камунікацыі. Адзін з апошніх выпадкаў – нядаўняя сітуацыя з палітвязнем Мікалаем Дзядком, да якога беспадстаўна не пусцілі адваката.

“Атрымоўваецца сваеасаблівая паралель – чым больш мы кажам пра праблему палітвязняў у нашай краіне, тым больш узмацняецца на іх ціск. Але ўсёадно гэта сітуацыя, якой варта надаваць галоснасць”, – сцвярджае Валянціна Аліневіч.


Нагадаем, Ігар Аліневіч прысуджаны ў 2011 годзе да васьмі гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў “хуліганстве“, якое ён ніколі не прызнаваў. З моманту пераводу ў калонію “Віцьба-3“ у ліпені 2014 года Аліневіч падвяргаецца шматлікім уціскам: прынамсі шэсць разоў ён быў змешчаны ў адзіночную камеру, сувязь з роднымі і знаёмымі адміністрацыя калоніі трымае пад жорсткай цэнзурай, палітвязень не аднойчы пазбаўляўся сустрэч са сваякамі.

Паводле palitviazni.info
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку