Больш за сотню студэнтаў заявілі аб парушэнні сваіх правоў

Як паведаміла член ініцыятыўнай групы StudentWatch Аляксандра Кузьміч 27 студзеня ў Мінску на прэзентацыі маніторынгу выканання Беларуссю дарожнай карты рэформы вышэйшай адукацыі, больш за сто навучэнцаў ВНУ заявілі аб парушэнні сваіх правоў.

Аляксандра Кузьміч распавяла, што студэнцкі маніторынг праводзіўся Цэнтрам развіцця студэнцкіх ініцыятыў (установа "Гедэўс"), маладзёжнай прафсаюзнай групай "Студрада" і ўстановай "Офіс 24".

Студэнты заяўлялі пра ціск на іх падчас кампаніі прэзідэнцкіх выбараў, збору подпісаў супраць платных пераздач у БДУ і пасля правядзення ў Мінску акцыі "Марш студэнтаў" 2 снежня.

Паводле паведамленняў студэнтаў, зафіксаваных падчас маніторынгу, большасць з іх выклікалі на асабістую размову з адміністрацыяй, шмат каму пагражалі выключэннем з ВНУ, тэлефанавалі, дасылалі паведамленні на электронную пошту. Маладыя людзі заяўлялі таксама пра націск з боку выкладчыкаў.

Большасць са студэнтаў, якія заявілі пра пераслед адміністрацыі (70 чалавек), вучацца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, 17 — у педуніверсітэце імя Максіма Танка. Некалькі чалавек з'яўляюцца студэнтамі Беларускага медыцынскага ўніверсітэта, Мінскага лінгвістычнага і іншых ВНУ.

"Характэрна, што студэнты, якія вучацца, прыходзяць у нашы арганізацыі ўжо пасля выключэння, — сказала Аляксандра Кузьміч. — Напрыклад, каля дзесяці чалавек заявілі, што ім вынеслі вымовы за ўдзел у "Маршы студэнтаў", але па дапамогу да нас яны не звярталіся. Студэнты нават у маніторынгу ўдзельнічалі ананімна, бо асцерагаліся пераследу з боку адміністрацыі".

Паводле звестак маніторынгу, з БДУ выключылі фармальна за акадэмічную непаспяховасць, а паводле слоў студэнтаў, за ўдзел у "Маршы студэнтаў" двух чалавек. Студэнцкі актывіст Глеб Вайкуль адлічаны з другога курса філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Іншы студэнт, які пажадаў, каб яго імя не называлася, настойвае на тым, што адлічаны з хімічнага факультэта за студэнцкую актыўнасць, у тым ліку за ўдзел у "Маршы студэнтаў".

"Адміністрацыя пайменна ведала тых, хто быў удзельнікам кампаніі "Студэнты супраць". Я адчуваў націск з боку адміністрацыі адразу пасля правядзення "Марша студэнтаў", — сказаў былы студэнт БДУ.

Да сесіі ён дапушчаны не быў, акадэмічная запазычанасць заключалася ў тым, што ён прапускаў заняткі. Фармальная прычына адлічэння — акадэмічная непаспяховасць.

Паводле ПЦ "Вясна"
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку