Брутальная дыскрымінацыя незалежнай інфармацыйнай кампаніі
Вядучага радыёстанцыі Unistar Сяргея Грудніцкага звольнілі за выкарыстанне ў выпуску навінаў паведамленняў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.
"Супрацоўніцтва з радыё Юністар з падачы Мінінфарма на гэтым сканчаецца. Нагодай сталі дзве БелаПАНаўскія навіны ў эфіры (цалкам, дарэчы, бяскрыўдныя). Але для іх, як вядома, важна не толькі ШТО, але і АДКУЛЬ", — напісаў Сяргей Грудніцкі на сваёй старонцы ў фэйсбуку, піша "Наша Ніва".
Пакінуць новы каментар