Брэстчына салідарная з палітвязнямі
Чатыры гарады Брэстчыны - Брэст, Бяроза, Жабінка, Кобрын 16 лістапада правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі.
Плакаты з надпісамі: “Свабоду палітвязням!”, а таксама партрэтамі экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча са звесткамі пра яго і пра тое, што ён асуджаны на 6 гадоў турмы за выклік існючай уладзе, з’явіліся ў розных месцах гэтых гарадоў, паведамляе ПЦ “Вясна”.
Арганізатары акцыі упэўненыя, што такая падтрымка важная як самім палітзняволеным, іх родным, так і самому грамадству. Па іх меркаванні, плакаты былі карысныя асабліва для тых, хто карыстаецца толькі дзяржаўнымі мас-медыя.
Пакінуць новы каментар