Брэсцкія журналісты правялі акцыю салідарнасці з калегамі

Акцыя адбылася ў межах кампаніі “Станем за журналістыку!”, якая штогод ладзіцца 5 лістапада паводле ініцыятывы Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) і падтрыманая ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ).

Як паведаміў кіраўнік брэсцкага аддзялення БАЖ Алег Супрунюк, прапанова зрабіць сёлета акцэнт падчас гэтай акцыі на праблемы, з якімі сутыкаюцца фрылансеры, надзвычай актуальная. Сярод сябраў мясцовай філіі БАЖ – шмат маладых журналістаў, якія працуюць фрылансерамі, у сувязі з чым зведваюць ціск з боку ўладаў. У першую чаргу гэта тычыцца прыцягнення да адказнасці паводле артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

Сёлета сярод тых, каго органы пракуратуры афіцыйна папярэдзілі на падставе гэтага артыкула, ёсць два фрылансеры з Брэста – Яўген Скрабец і Максім Хлябец, а літаральна днямі абвінавачванне паводле артыкула 22.9 КаАП высунутае і ў дачыненні да Аліны Літвінчук, нагадвае ПЦ "Вясна".


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку