Будзем малiцца разам

Запрашаем бацькоў i сяброў рэпрэсаваных, усiх людзей добрай волi, вернiкаў
праваслаўнай i каталiцкай канфесii прыняць удзел у
Саборнай малiтве за Беларусь, аб мiры, згодзе i паразуменнi ў грамадстве, аб спыненнi рэпрэсiй, у абарону моладзi

якая адбудзецца:
1 .У Свята-Петра-Паўлаўскiм саборы (Менск) 18 САКАВIКА 13.00
Малебен аб памнажэнні любовi (на беларускай мове).

2.У Архiкатэдральным Касцёле iмя Найсвяцейшай Панны Марыi 25 САКАВIКА ў 8.15. Святая Iмша.
Запрашаем прадстанiкоў iншых канфесiй далучыцца да супольнай малiтвы ў гэты час у сваiх царквах, а жыхароў абласных цэнтраў прыняць удзел у набажэнствах у мясцовых
храмах.

"Шмат можа ўзмоцненая малiтва праведнага",- кажа Св.Пiсанне (Iакава 5:16.) У еднасцi звернем думкi i сэрцы да Госпада, каб Ён атулiў нашу Радзiму мiрам i спакоем, накiраваў народ на шлях дабра i справядлiвасцi, а ўладу - да дбайнага, гуманнага i пабожнага
клопату аб сваiм народзе, прабудзiў сумленне і патрэбу ў выкананнi Божыіх запаветаў.