Будзіцелі

Прэзэнтацыя новай кнігі “Будзіцелі” беларускага публіцыста Аляксандра Тамковіча, сябра “БАЖ” і супрацоўніка шэрагу незалежных выданьняў адбылася на сядзібе БНФ. Выданне кнігі было ажыцьцяўлено пры дапамозе Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць. У папярэднія зборнікі аўтара “Жанчыны”, “Лёсы”, “Асобы” увайшлі нарысы пра вядомых сучаснікаў: палітыкаў, знакавых асобаў гісторыі незалежнай беларускай дзяржавы і іх палечніц –актыўных і творчых жанчын, а таксама інтэрвію са стваральнікамі новай эпохі, тымі, хто ідзе ў авангардзе пераменаў.

Новая кніга “Будзіцелі “ прысьвечана героям нашага часу, змагарам за дэмакратычныя каштоўнасьці.” Пра сваі захапленьні, выбар шляху і лёс расказваюць Артур Фінькевіч Зьміцер Дашкевіч, Эніра Браніцкая, дзеляцца досьведам працы педагог Тацьцяна Севярынец, эколяг і журналіст Валеры Дранчук, рэжысер Міхаіл Халезін, пра лёсы родных апавядаюць Яўгенія Астрэйка, Тацьцяна Леановіч.

Інтэрвію былі складзеныя аўтарам па гарачых сьлядах падзей. З часам яны стануць важкімі дакумэнтамі, адлюстроўваючымі падзеі сёньняшняга дня. Аляксандар Тамковіч валодае дарам чулага суразмоўцы, якому субяседнікі даверылі свае думкі, мары, спадзяваньні.”

“Героі кнігі “Будзіцелі”- гэта прадстаўнікі розных пакаленьняў, аднак сярод іх пераважае моладзь, якае мая незашораны погляд на айчынную гісторыю і будучыню незалежнай дзяржавы. Многія думкі, выказаныя на старонках выданьня, гучаць сьвежа, годна, і слушна – адзначыў паэт Сяргей Законьнікаў.- Для людзей, якія працуюць у рэгіенах, ахвяруюць часам, дабрабытам, рызыкуюць страціць працу, такое выданьне - сваесаблівая ўзнагарода і падзяка.”

“Аўтар кнігі з рабіў значны грамадзянскі ўчынак,- адзначыла старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна. -Пасьля перанесеных праблемаў са здароўем, ён знайшоў мужнасьць і сілы вярнуцца ў прафэсію, пладатворна працаваць у шэрагу незалежных газэтаў, рыхтаваць сучасныя і актуальныя выданьні”.

Сустрэча прыйшла ў сардэчнай атмасфэры сяброўства і суперажываньня. Герояў кнігі паміж сабой звязваюць стасункі ўзаемнай падтрымцы, здабытыя ў часы перажытых выпрабаваньняў. Жанчыны, якія чакалі сваіх сыноў з турмы Яўгенія Астрэйка, Тацьцяна Кім, Галіна Сіўчык падзякавалі аўтару за маральную падтрымку ў нялёгкія гадзіны.”

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку