Будучыня - без кратаў

Праваабарончы цэнтр "Вясна" сумесна з журналістам Аляксандрам Тамковічам зладзіў прэзентацыю кнігі "Жыццё пасля кратаў", якая адбылася на сядзібе партыі БНФ. Гэта ўжо 17-ая кніга мужнага журналіста і пісьменніка, намесніка старшыні БАЖ. У імпрэзе ўзялі ўдзел старшыня “Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч і старшыня Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” Іна Кулей, бацькі і родныя палітзняволеных – Марына Лобава і Марына Адамовіч, сябры правабарончага цэнтру “Вясна”.
 
Кніга "Жыццё пасля кратаў" складаецца з 27 артыкулаў. Гэта аповед пра тое, што змянілася ў жыцці удзельнікаў падзей 19 снежня 2010 года, якія былі арыштаванымі "за ўдзел у масавых беспарадках" праз два гады. Выданне ўтрымлівае кранальныя фотаздымкі, на якіх магчыма пабачыць сям’ю Андрэя Саннікава, Наталлі Радзінай, Змітра Дашкевіча - маленькім хлопчыкам, юнака Аляксандра Кіркевіча з сябрамі падчас маладафронтаўскай прысягі, камандзіра танка, лейтэнанта Сяргея Вазняка ў 1985 г., маладога Уладзіміра Яроменка, прыгожага спевака Сяргея Казакова, шчаслівага Паўла Вінаградава з нявестай Святланай, Аляксандра Арастовіча з унучкай і інш.
 
Героі кнігі падзяліліся сваімі думкамі і ўражаннямі аб перажытым і падзякавалі аўтару за ягоную чалавечнасць і ўважлівасць у падыходзе да лёсаў рэпрэсаваных удзельнікаў Плошчы 2010 года. Надзвычай актуальным было выступленне Уладзіміра Халіпа, які праналізаваў падзеі снежня 2010 года.
 
“Прыемна, што кніга створана ў форме сямейнага альбому,- адзначыў Уладзімір Някляеў, - Немагчыма было адмовіць журналісту ў інтэрв’ю, які дасылаў сябрам вітальныя імэйлы.”
“Аляксандр Тамковіч піша кнігі сэрцам і душой, - адзначыў Анатоль Лябедзька.- Для мяне жыццё падзялілася на дзве часткі: да “амерыканкі” і пасля. Менавіта там, у “ амерыканцы” можна было зразумець, які чалавек насамрэч знутры. 108 дзён у турме для мяне былі істотным жыццёвым досведам.”
 
“Кніга каштоўная тым, што аўтар піша не пра помнікі героям, а пры жывых людзей, якія перажываюць, якім баліць, якія могуць рабіць памылкі, - падкрэсліў Аляксандр Фядута.- Калі я чытаю ягоныя кнігі, я чую голас Васіля Быкава, Васіля Старавойтава, яны прысутнічаюць там жыўём.”
 
Прыстуныя адзначылі важнасць і актуальнасць дабрасумленнай журналісцкай працы, якая адлюстроўвае сучасную эпоху.
 
“Проза Аляксандра Тамковіча эмпатычная, аўтар суперажывае сваім героям, - сказаў Сяргей Марцалеў. - Нам было важна, каб нас проста выслухалі. Важна, што пра гэтыя падзеі не забыліся. Як чалавек і грамадзянін аўтар кнігі вылучаецца сваёй пазіцыяй.”
 
«У кнізе Аляксандр Тамковіч паказаў дзяцінства і сем’і сваіх герояў, іх мары, захапленні і імкненні. Гэта вельмы прыемна і каштоўна,»- сказаў Алег Корбан.
 
Малады палітык заклікаў прысутных сябраў палітычных партый і рухаў да еднасці ў будучыні, да карпатлівай працы з электаратам, які можа далучыцца да дэмакратычнай супольнасці.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку