Былыя палітвязні і сваякі вязняў сумлення патрабуюць адклікаць з Беларусі пасла Ізраіля

Былыя палітзняволеныя і сваякі вязняў сумлення патрабуюць адклікаць з Беларусі пасла Ізраіля Іосіфа Шагала. Зварот з такім патрабаваннем адпраўлены прэзідэнту Ізраіля Шымону Перэсу, прэм'ер-міністру Бэньяміну Нетаньяху і старшыні кнесета Юлію-Ёэлю Эдэльштэйну.

Такім чынам былыя палітзняволеныя і сваякі вязняў сумлення адрэагавалі на скандальную заяву Шагала, які назваў беларускіх палітзняволеных «крымінальнікамі».

Паводле слоў заяўнікаў, выказванняў, якія дазволіў сабе Шагал, не дазваляюць дыпламаты іншых краін, акрэдытаваныя ў Беларусі. На іх думку, «гэта — не першае выказванне такога роду спадара Шагала, аднак на гэты раз ён прадставіў свае выказванні як афіцыйную пазіцыю Дзяржавы Ізраіль».

«Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не раз станавілася прадметам абмеркавання міжнароднай супольнасці. У сувязі з парушэннямі правоў чалавека, наяўнасцю палітзняволеных у дачыненні да службовых асоб краіны ўведзены візавыя санкцыі. Нават афіцыйныя ўлады Беларусі дэ-факта прызнаюць наяўнасць палітзняволеных», — падкрэсліваецца ў звароце.

Былыя палітзняволеныя і сваякі былых і цяперашніх палітвязняў, звярнуліся да кіраўніцтва Ізраіля з пытаннем: «Ці з'яўляецца пазіцыя пасла Іосіфа Шагала адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Дзяржавы Ізраіль па пытанні выканання правоў чалавека і праблеме палітзняволеных у Беларусі, санкцыях Еўрапейскага саюза супраць службовых асоб нашай краіны?» Яны таксама просяць выказаць афіцыйнае стаўленне Ізраіля да сказанага паслом, падтрымаць або абвергнуць яго.

«Мы не можам умешвацца з кадравую палітыку ізраільскага МЗС. Але мяркуем відавочным, што пасля дапушчаных зневажальных для дэмакратычнай супольнасці Беларусі выказванняў далейшае знаходжанне спадара Шагала на сваёй пасадзе ў нашай краіне наўрад ці будзе садзейнічаць падтрыманню пазітыўнага вобразу Дзяржавы Ізраіль у беларускім грамадстве», — рэзюмуецца ў лісце. 

Яго падпісалі 46 чалавек, сярод якіх жонка палітзняволенага Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, жонка палітзняволенага Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, былы палітзняволены Андрэй Саннікаў, галоўны рэдактар сайта charter97.org, былая палітзняволеная Наталля Радзіна, былыя палітзняволеныя Павел Севярынец і Дзмітрый Дашкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты, былы палітзняволены Алесь Міхалевіч.

 

Паводле БелаПАН

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку