Бярозаўская міліцыя ацэньвае ахову пікетаў апазіцыі па завышаных коштах

Гэта прызнала Міністэрства ўнутраных спраў. У рахунак на аказанне паслуг па ахове грамадскага парадку Бярозаўскім РАУС даручана ўнесці змены.

Такі адказ атрымалі заяўнікі пікета на 27 ліпеня ў Бярозе з Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў РБ за подпісам намесніка начальніка Кур’яна, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

У адказе гаворыцца, што ў межах кампетэнцыі Міністэрства ўнутраных спраў калектыўны зварот разгледжаны. УУС Брэсцкага аблвыканкама даручана ўнесці змены ў дагавор ад 21.07.2015 №2 на аказанне паслуг па ахове грамадскага парадку і правесці пераразлік кошту паслуг з улікам фактычнага часу ажыццяўлення аховы грамадскага парадку.

Нагадаем, што бярозаўская міліцыя навязала паслугі пікетоўцам на агульную суму 4 061 900 рублёў. Заключыла дамову з адным з арганізатараў пікета, дзе было сказана, згодна раздзелу дамовы “ПРАДМЕТ ДАМОВЫ”:

п. “1.2 Паслугі па ахове грамадскага парадку выконваюцца з 16 гадзін 00 хвілін да 19 гадзінаў 30 хвілінаў 27 ліпеня 2015 года”.
Згодна раздзелу дамовы “ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БАКОЎ” “Выканаўца абавязуецца:

2.1.1 забяспечыць ахову грамадскага парадку непасрэдна ў месцы правядзення мерапрыемства згодна заяўкі “Заказчыка”…”
Згодна раздзелу дамовы “ПРАДМЕТ ДАМОВЫ”

п. “1.3 Месцам (адрас) аказання паслугаў з’яўляецца г. Бяроза, уваход на стадыён мікрараёна Паўночнага гарадка”.

Але ні адзін з гэтых пунктаў не быў выкананы згодна дамовы. У такім разе арганізатары пікета прапанавалі зменшыць суму з улікам фактычнага часу ажыццяўлення аховы грамадскага парадку. Па разліках арганізатараў, сума змяншалася да 1 980 000. Начальнік РАУС адмовіўся ад такой прапановы. Гэтая адмова была абскарджана ў УУС Брэсцкага аблвыканкама, але адтуль атрымалі адказ, што адмяняць рашэнне Бярозаўскага РАУС падстаў няма. Пасля гэтага скарга была пададзена ў МУС.


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку