Валерыя Шчукіна аштрафавалі на 1,5 мільёна рублёў
таго, Валеры Шчукін павінен заплаціць 250 тысяч рублёў кампенсавання за маральную шкоду, нібыта прычыненую ім сябру абласной выбарчай камісіі Таццяне Буевіч.
65-гадоваму праваабаронцу інкрымінавалі артыкул 189 Крымінальнага кодэкса, вінавацячы ў абразе сябраў і працаўнікоў апарата выбарчых камісій падчас кампаній па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў 25-га склікання.
Праваабаронцу паставілі ў віну абразу старшыні акруговай камісіі Алы Калеснік; намесніка старшыні акруговай камісіі Таццяны Укражэнкі; сябра акруговай камісіі Надзеі Агеевай; сябра апарата абласной камісіі Таццяны Буевіч.
Пасля выбараў у мясцовыя Саветы, якія адбыліся ў Беларусі 14 студзеня 2007 года, праваабаронца распаўсюджваў улёткі, у якіх паведамлялася, што сябры выбаркамаў удзельнічалі ў фальсіфікацыях вынікаў выбараў.
Суд таксама пастанавіў, што Шчукін павінен аплаціць 170 тысяч рублёў штрафу, нібыта не выплачаныя ім яшчэ ў 1999 годзе за ўдзел у «Маршы Свабоды».