Васіль Парфянкоў на свабодзе

Асуджаны за актыўную грамадскую дзейнасць Васіль Парфянкоў быў вызвалены з папраўчай калоніі ў Горках у сувязі з адбыццём тэрміна пакарання ў адзін год.

Летась за парушэнне правілаў прафілактычнага нагляду ўдзельнік Плошчы-2010 быў асуджаны да года пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Васіля супрацоўнікі адміністрацыі калоніі прымусова адвезлі на вакзал Оршы. Там ён і дачакаўся сустрэчы з сябрамі і паплечнікамі.

Даведка:

У 2001-2002 гадах Васіль Парфянкоў удзельнічаў у абароне Курапатаў Быў сябрам Беларускай партыі свабоды, праводзіў акцыі разам з Маладым Фронтам і «Зубром». Неаднаразова бываў затрыманы і адбываў адміністрацыйныя тэрміны за грамадскую актыўнасць.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Васіль Парфянкоў супрацоўнічаў з кампаніяй “Гавары праўду”. Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальшавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. У 2011 годзе Васіль Парфянкоў у ліку першых быў асуджаны за Плошчу на 4 гады зняволення. Вызваліўся праз паўгода паводле памілавання.

Улетку 2012 году Васіль Парфянкоў асуджаны на 6 месяцаў знаходжання ў арыштным доме за парушэнне правілаў адбыцця хатняга прафілактычнага нагляду, які быў накладзены на яго за ўдзел у 2011 годзе ў акцыях салідарнасці з палітвязнямі. Напрыканцы 2013 году за парушэнні правілаў нагляду асуджаны на год зняволення, якое адбываў у калёніі ў Горках. Васіля за прынцыповую пазіцыю і нескаранасць рэгулярна змяшчалі ў памяшканне камернага тыпу альбо штрафны ізалятар.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку