Васіль Якавенка: Выратаваць рэкі – магчыма!

Старшыня Беларускага сацыяльна-экалагічнага саюза “Чарнобыль”, пісьменнік Васіль Якавенка падчас сустрэчы з сябрамі Камітэта “Салідарнасьць” падзяліўся сваімі ўражаннямі аб удзеле ў Дняпроўскім экалагічным форуме грамадскасці ў Кіеве 6-7ліпеня. Форум быў ініцыяваны грамадскімі арганізацыямі трох краінаў: Украіны, Беларусі, Расіі. З Беларусі удзельнічалі 17 чалавек - грамадскія дзеячы і прадстаўнікі Мінпрыроды.
 
На форуме абмяркоўваўся стан прыроднага наваколля галоўнай артэрыі Дняпра, басейн якога ахоплівае тэрыторыю трох краінаў. Адной з вострых  праблемаў паўстала асушэнне рэкаў.
 
- Вастрыня  гэтай праблемы адчувалася яшчэ ў 80-я гады, - распавёў Васіль Якавенка. - Калі па некалькіх месцах пайшлі пыльныя буры і вода пачала апускацца ў калодзежах, людзям немагчыма было зачэрпнуць яе.
 
Пісьменніцкая экалагічная ініцыятыва у той час падштурхнула да вырашэння экалагічных праблемаў.Тады, ў 1988 годдзе мы падрыхтавалі канферэнцыю па  праблемах Прыпяці.
У той час я завастраў пытанне, прапанаваўшы даклад пад назвай “Ці ёсць у нас канцэпцыя гаспадарання?”
 
Сёлетні Кіеўскі форум ёсць працягам  ранейшага форума, але па праблемах другой ракі - Дняпра.
 
Нацыянальная Акадэмія навук Украіны і Беларусі заключылі пагаднне на 2003-2005 годы.
 
Але яно не працавала, таму што ўрады краінаў не выдзялілі грошы на адпаведныя працы.
 
Сёння вучоныя загаварылі пра абпустыньванне зямель, гэта азначае, што папярэднія меліарацыйныя меры былі перабольшаныя.
 
На Кіеўскім форуме Васіль Якавенка выступіў з дакладам па асушэнні Палесся і прывёў цікавыя дадзеныя апошніх гадоў.
 
Другі вучоны, Анатоль Кудзельскі, ў Кіеве завастрыў іншую праблему. Згодна з яго даследваннямі, Чорнаму мору пагражае экалагічная катастрофа, якая можа быць звязана з падняццем з дна серавадарода ў цэнтральнай частцы мора.Тое звязана з меньшым прытокам прэснай вады ў мора ў выніку дзёйнасці гідрастанцый. Задача сёння палягае ў тым, каб не расплюхваць ваду Дняпра і іншых рэк, а эканоміць яе.
 
Удзельнікі форума падтрыхтавалі тэкст пагаднення для ўрадаў трох краін па басейне Дняпра, каб дзяржавы маглі прыняць адпаведныя рашэнні па ахове воднага багацця ракі i навакольнага асяроддзя.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку