Ва Украіну пайшоў “гуманітарны” канвой, У Беларусь пойдзе парадны?

Камітэт салідарнасці з Украінай выказвае абурэнне з нагоды прысутнасці расійскіх войскаў на парадзе ў Мінску 9 мая.

Беларускі камітэт салідарнасці з Украінай прыняў адкрытую заяву “Пратэстуем супраць удзелу расійскіх акупацыйных войскаў у мінскім парадзе Перамогі 9 мая”.

Сябры камітэта лічаць удзел расійскіх войскаў у парадзе Перамогі амаральным і непрымальным, паколькі Расія актыўна падтрымлівае і сілкуе агрэсію супраць братняга ўкраінскага народу, прыкрываючыся самаабвешчанымі, па-сутнасці фэйкавымі, псеўдадзяржаўнымі ўтварэннямі ЛНР і ДНР. Між тым прадстаўнікі беларускага, украінскага, рускага і іншых народаў і краінаў самааддана змагаліся і ахвяравалі сваімі жыццямі за нашу агульную перамогу над нацызмам.

Удзельнікі БКСУ упэўнены, што ў сённяшніх умовах, калі расійскія ўлады распальваюць варажнечу паміж славянскімі народамі, да Расіі, як міратворцы даверу няма. Імперская палітыка, якую актыўна прапаведуе сучасная Расія, нясе пагрозу акупацыі для Беларусі.

Заява будзе накіраваная ў Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Амбасаду Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасаду Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасаду Еўрапейскага Звязу ў Рэспубліцы Беларусь.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку