Водгук сэрца
Гэту па-сапраўднаму неабыякавую да лёсаў людзей жанчыну добра ведаюць у сем’ях некалькіх пакаленняў магілеўчан.
Яўгенія Фадзееўна Цюркіна на працягу доўгага часу узначальвае дабрачынную грамадскую арганізацыю “Водгук” і дапамагае малазабяспечаным сем’яў і сем’ям грамадскіх актывістаў.
Даўно ужо сталі дарослымі дзяці з раенаў пацярпелых ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы, якія, дзякуючы намаганням Яўгеніі Фадзееўны, не толькі паправілі стан свайго здароў’я, але і мелі ўнікальную магчымасць пабачыць жыццё сваіх тагачасных аднагодкаў у дэмакратычных краінах.
Кожны год, у час восеньскіх і зімовых канікул, для дзецей грамадскіх актывістаў арганізоўваюцца розныя цікавыя імпрэзы, дзе ім раздаюцца падарункі. І такія мерапрыемствы не абыходзяцца без удзелу спадарыні Цюркінай.
Энергіі гэтай жанчыны, здольнай заўседы прыйсці на дапамогу, можна толькі пазайдройсціць.
Нягледзячы на сталы ўзрост Яўгенія Фадзееўна прымае актыўны ўдзел ва ўсіх палітычных кампаніях. З’яўляецца актывісткай аб’яднанай грамадзянскай партыі. Неаднаразова вылучалася кандыдатам у дэпутаты мясцовых саветаў. Разам з больш маладымі калегамі актыўна збірала подпісы па вылучэнню кандыдатаў у прэзідэнты ад розных дэмакратычных арганізацый, а потым прымала ўдзел у назіранні за выбарамі.
Мабыць, пра такіх менавіта людзей кажуць – “соль роднай зямлі”
Пакінуць новы каментар