Вольга Казуліна зволена з працы
Старэйшая дачка палітвязьня Аляксандра Казуліна ўчора была зволена з працы. Раней ёй вынесьлі дысцыплінарнае спагнаньне. Вольга Казуліна працавала на прадпрыемстве «Альактив» намесьнікам дырэктара ў прававых і кадравых пытаньнях.
Паводле Вольгі Казулінай, яна ў пачатку ліпеня паехала на канфэрэнцыю ў Вільню, на якой абмяркоўваліся стасункі Расеі з Эўразьвязам. І гэта выпадала на працоўныя дні. Вольга дамовілася з дырэктарам Барысавам С.Ю адпусьціць яе на гэты час у адпачынак за свой кошт.
6 верасьня яна атрымала дысплінарнае спагнаньне за парушэньне чыненьня кадравай дзейнасьці ў 2001 годзе. І гэта гледзячы на тое, што на гэтым прадпрыемстве яна працуе з 2005 года.в
25 верасьня дырэктар прадпрыемства аб’явіў вымову Вользе Казулінай і ўчора звольніў яе з працы за прагул.
Паводле Вольгі Казулінай, цягам чатырох з паловай месяцаў ёй не плацілі заробак на прадпрыемстве. Дырэктар ведае, што яна адна гадую дзіця, ведае што бацька палітзьняволены, і каб выратаваць свайго бацьку яна мушу езьдзіць на канфэрэнцыі.
В.Казуліна зьбіраецца абскардзіць у судзе рашэньне дырэктара.