Ворша: А.Пушкіна і А.Янушэўскага арыштавалі на 7 сутак

Судзьдзя Аршанскага суду Тацяна Рыбакова прызнала мастака Алеся Пушкіна і моладзевага актывіста Аляксея Янушэўскага вінаватымі ў дробным хуліганстве.

Паседжаньне праходзіла за зачыненымі дзьвярыма.

А.Пушкіна і А.Янушэўскага вінавацілі ў тым, што 9 верасьня яны выкінулі дзяржаўны сьцяг з акна Аршанскага РАУС.

У часе сёньняшняга паседжаньня Пушкін настойваў, каб вызвалілі Янушэўскага, бо той ня ўдзельнічаў у выкраданьні сьцяга.

Разгляд справы доўжыўся 2 дні. Учора судзьдзя Рыбакова заявіла, што ўчынак падсудных не адпавядае фармулёўцы "дробны крадзеж".

 

Паведамляе радыё Свабода