Вучняў выклікаюць на “размовы”

stol.jpg

Сёньня Станіслаў Стэсік, вучань 9-е клясы педагагічнае гімназіі №3 г.Менску, быў выкліканы на размову, якая праходзіла ў адным з кабінэтаў вучэбнае ўстановы. Размова праходзіла ў прысутнасьці дырэктара гімназіі Канановіч Вольгі Пятроўны, сацыяльнага педагога Салейнік Сьветланы Грыгор’еўны, а таксама інспэктара па справам непаўнагадовых і яшчэ аднаго чалавека, які не зьяўляецца сурацоўнікам гімназіі.

У 14-гадовага вучня запытвалі аб тым, што ён ведае пра палітычныя арганізацыі і іх лідэраў. Гэта ўжо не першая “размова” Станіслава ў гімназіі. У мінулы раз хлопца запужвалі выключэньнем з гімназіі, пасьля таго як ён быў затрымлены й зьбіты на адной з акцый.