Выбухам у Менску цікавяцца й у Нясьвіжскім КДБ
Лідэрку нясьвіскай філіі Маладога Фронту Настасьсю Азарку выклікалі ў мясцовы адзьдзел КДБ на гутарку наконт выбуху ў Менску.
Супрацоўнікі КДБ высьвятлялі, ці ведае Наста Азарка акалічнасьць выбуху, дзе яна знаходзілася ў ноч на 4 ліпеня, паказвалі фотаробат магчымага арганізатара тэракту.
Паводле mfront.net