Вызвалены Юры Лявонаў

77_Liavonau.jpg

Толькі што стала вядома, што вызвалены Юры Лявонаў. Ён стаў трэцім палітвязьнем, вызваленым за апоні тыдзень пасьля Мікалая Аўтаховіча й Зьмітра Дашкевіча. У дадзены момант Мікалай Аўтоховіч накіроўваецца да Юрыя Лявонава.

 

Юры Лявонаў, уладальнік ваўкавыскай фірмы «Ніка-транс» і дзелавы партнэр вызваленага ў мінулую пятніцу Міколая Аўтуховіча, 7 ліпеня 2006 года быў прысуджаны да 3 гадоў 5 месяцаў пазбаўленьня волі па сфабрыкаваным абвінавачаньням нібыта за ўхіленьне ад выплаты падаткаў. Такім чынам, яго вызвалілі амаль на два гады раней.

Разам з Аўтуховічам Лявонаў зьяўляўся адным з лідэраў прадпрымальніцкага руху Гарадзеншчыны. Прадпрымальнікі неаднаразова арганізоўвалі страйкі, а, ужо знаходзячыся ў турме, аб'яўлялі галадоўкі на знак пратэсту супраць пазапраўнага ціску з боку ўладаў.