Выйшаў на волю Зьміцер Дашкевіч
Яго сёньня вызвалілі са Шклоўскай калоніі.
Паводле словаў Зьмітра, навіна пра вызваленьне для яго была поўная нечаканасьць.
Нібыта прыйшла пастанова, што тэрмін зьняволеньня - паўтара году - зьменшылі да году, і такім чынам Зьміцер пераседзеў чатыры месяцы.
Нагадаем, што ў лістападзе 2006 г. (ад верасьня 2006 г. ён знаходзіўся ў сьледчым ізалятары) Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтара году зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. На волю ён меўся выйсьці 15 сакавіка 2008 г.
Паводле Нашай Нівы