Выклікалі з КДБ — затрымалі ў міліцыі

Сёньня раніцай на працу да актывіста Максіма Губарэвіча прыйшлі супрацоўнікі КДБ і адвезьлі яго ва ўпраўленьне КДБ Гарадзенскай вобласьці. Там яго дапытвалі наконт паездкі ў Літву ў моладзевы лягер. Беларускае тэлебачаньне асьвятляла гэтую падзею як чарговую “падрыхтоўку баевікоў”.

У КДБ Максім Губарэвіч прабыў каля гадзіны, а потым выйшаў на вуліцу. Побач з паркам Жылібера яго спынілі міліцыянты зь Ленінскага райаддзелу і даставілі ў пастарунак.

На актывіста склалі пратакол за тое, што ён нібіта нецэнзурна лаяўся ў грамадзкім месцы. Пасьля абеду Максіма Губарэвіча павінны даставіць у суд. Пра гэта ён паведаміў нашаму радыё па тэлефоне.

 

Паведамляе радыё Свабода