Вынікі даследавання патэнцыялу салідарнасці ў беларускім грамадстве

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў прэзентуе вынікі даследавання патэнцыялу салідарнасці ў беларускім грамадстве. Даследаванне з'яўляецца працягам і развіццём праведзенага ў 2014 годзе даследаванні патэнцыялу салідарнасці ў беларускім арганізаванай грамадзянскай супольнасці (сектары НДА, "трэцім сектары").

На працягу апошніх гадоў у грамадскім і палітычным жыцці беларускага грамадства назіраецца зніжэнне здольнасці грамадзян да сумесных эфектыўных палітычных і грамадскіх дзеянняў, да публічнай і дзейнай праявы ўласнай пазіцыі і адстойванні агульных інтарэсаў. Нягледзячы рост колькасці петыцый, публічных заяў, збораў подпісаў, мы назіраем не толькі адсутнасць ўздзеяння гэтых інструментаў на жыццё ў краіне, але і іх слабы мабілізацыйны патэнцыял. Часцей за ўсё яны застаюцца спосабам заявы асабістай пазіцыі, але не вядуць ні да разгортвання далейшых сумесных дзеянняў, ні да змены сітуацыі, піша сайт belinstitute.eu.

Агульныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага жыцця сведчаць не проста аб зніжэнні палітычнай актыўнасці, але і аб змене структуры сацыяльных сувязяў і адносін, на якіх можа будавацца салідарная актыўнасць.

Так, пасля 2006 года, пры зніжэнні масавасці падтрымкі традыцыйных формаў праявы грамадзянскай і сацыяльнай актыўнасці (мітынгі, акцыі пратэсту), сталі звяртаць на сябе ўвагу «новыя» формы, прыкладамі якіх з'яўляюцца маўклівыя акцыі пратэсту, кампаніі па зборы дапамогі для затрыманых і палітвязняў, разнастайныя флэшмобы і да т.п. Гэтыя воплескі «разавых» акцый дэманструюць патэнцыйную магчымасць такога роду паводзін, але спробы паўтарыць ўдалую практыку, распаўсюдзіць яе, кожны раз сканчаюцца правалам. Тлумачальныя версіі і канцэпты, якія апелююць да «новых медыя» або да «новай большасці», пакуль не вытрымліваюць ні практычнай, ні эмпірычнай крытыкі.

У той жа час, практыка работы грамадскіх аб'яднанняў і грамадзянскіх ініцыятыў, якія скіраваныя ў сваёй дзейнасці на змены ў беларускім грамадстве, патрабуе адказаў на пытанне: на што можна разлічваць і на што можна абаперціся, калі гаворка ідзе аб узаемнай падтрымцы і праяве салідарнасці?

Што можа аб'ядноўваць і мабілізоўваць актыўнасць грамадзян Беларусі (дзеля чаго яны гатовыя да аб'яднання і актыўных дзеянняў)? Хто (якія сацыяльныя групы, пласты, супольнасці) найбольш здольны да праявы салідарных дзеянняў? Пошук адказаў на гэтыя пытанні накіроўвае нас на вывучэнне тканкі грамадскіх адносін як матэрыялу і падставы для тых ці іншых салідарных дзеянняў.

Даследаванне выканана Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі (ЦЕТ) і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) з ініцыятывы беларускіх праваабарончых арганізацый: Беларускага дома правоў чалавека ім. Барыса Звозскава, Праваабарончага цэнтра "Вясна", Беларускага Хельсінкскага камітэта, Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend), Камітэту абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць", Беларускай асацыяцыі журналістаў і Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі.

Тэкст даследаванні ў фармаце pdf знаходзіцца па спасылцы
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку