Выстава карцін маладога мастака з Праграмы Каліноўскага

Імпрэзы салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю сталі традыцыйнымі у польскім горадзе Аполе. Гэтым разам 12 чэрвеня  была арганізована выстава твораў  “Беларускія  персаніфікацыі” студэнта  другога курса  факультэта медыяарт  Варшаўскай акадэміі мастацтваў, стыпендыята Праграмы К.Каліноўскага Андрэя Ісакава.

 Гэта ўжо другая выстава  маладога мастака. На ёй прадстаўлены  20  карцін, якія былі напісаныя за 2 гады. Асноўныя матывы твораў -- перажытае падчас  знаходжання ў  Польшчы: аўтарская рэфлексія, вобразы  беларускіх студэнтаў - “іншаземцаў” у незнаёмай краіне,  і зноў вяртанне ў думках у беларускую рэчаіснасць.

Маладыя беларусы часта аказваюцца па розныя бакі барыкад – адны, разбэшчаныя дзяржаўнай ідэалогіяй і гатовыя  далей жыць у няволі,  іншыя хочуць быць свабоднымі.

Працэс узнаўлення  пануючай посткамуністычнай ідэалогіі ў новых пакаленнях беларусаў перадаецца маладым мастаком як трагічнае проціпастаўленне дабра і зла. Вобразы  ў стылі  пасмадэрн  і стрыт- арт    нагадваюць пра супрацьстаянне, якое можна ўбачыць і на вуліцах беларускіх гарадоў і ў мастацтве.

  Нават Нацыянальная бібліятэка - візітная картка аўтарытарнага рэжыму - асэнсоўваецца аўтарам як  выява клеткі, у якой  здушваецца свабодная  чалавечая думка.

 Андрэй Ісакаў ў сваіх карцінах інтэрпрэтуе праблему выбару, які стаіць перад чалавекам ва ўмовах таталітарнай дзяржавы:  альбо  жаданне быць "як усе" і падпарадкоўвацца пануючым законам, альбо быць персонай, мець свой ўласны, ні на каго не падобны твар, свае погляды, свой ​​лёс. Апошняе часта значыць быць выгнаным з сваёй краіны, апынуцца іншаземцам...

- Мы будзем працягваць  нагадваць пра тое, што Беларусь не толькі краіна-суседка Польшчы, але і апошняя дыктатура  Еўропы, дзе людзі сёння змагаюцца за дэмакратыю, як палякі ў пачатку 80-х, -- расказала арганізатар выставы, удзельніца Праграмы К. Каліноўскага, студэнтка факультэта журналістыцы і камунікацыі Апольскага універсітэта Кацярына Ерусалімская. – Выстава прэзентавана у Цэнтры студэнцкай культуры і, спадзяемся, шмат наведвальнікаў гэтага папулярнага ў горадзе месца  змогуць праз карціны даведацца пра тое, чым  жыве моладзь у Беларусі, аб чым яна марыць і за што змагаецца.

Выстава працягнецца да канца чэрвеня.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку