Вярхоўны суд Расіі разгледзіць пазоў аб ліквідацыі «Мемарыялу»

Мінюст звярнуўся ў Вярхоўны суд з пазовам аб ліквідацыі расійскага гісторыка-асветніцкага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства «Мемарыял». Слуханні адбудуцца 13 лістапада. Тым не менш, кропку ў дзейнасці арганізацыі ставіць зарана.

Аб прычыне, па якой Мінюст просіць Вярхоўны суд ліквідаваць «Мемарыял», пакуль не паведамляецца. Праваабаронцы мяркуюць, што ва ўладаў ёсць пытанні да арганізацыйнай структуры таварыства.

Па словах старшыні праўлення «Мемарыялу» Арсенія Рагінскага, Мінюст зыходзіць з таго, што павінен быць галаўны офіс, які засноўвае аддзялення на месцах, але расійскі «Мемарыял» - гэта свабоднае аб'яднанне некалькіх дзесяткаў арганізацый, якія паўсталі самі па сабе, а потым аб'ядналіся ў агульнарасійскую арганізацыю, паведамляе rbc.ru

Паводле Рагінскага раней таварыства вырашыла правесці канферэнцыю, на якой магло б абмеркаваць і, магчыма, змяніць арганізацыйную структуру. Аб правядзенні канферэнцыі ў Мінюст быў накіраваны ліст, аднак міністэрства, не чакаючы яе, падало пазоў у суд.

«Калі Вярхоўны суд не адкладзе разгляд пытання і калі ён прыме рашэнне аб ліквідацыі, гэта не азначае, што ліквідуюцца арганізацыі, якія ўваходзяць у расійскі "Мемарыял", - кажа Рагінскі, - некаторым прыйдзецца перарэгістравацца, а ўжо спосаб, як нам зноўку аб'яднацца, мы прыдумаем. Проста ўся гэтая гісторыя сапсуе нам кроў і адбярэ шмат сілаў, але яна не прывядзе да таго, што знікне грамадскі рух».

Расійскае гісторыка-асветніцкая, дабрачыннае і праваабарончае таварыства «Мемарыял» было зарэгістравана Мінюстам яшчэ ў 1992 годзе. Расійскі «Мемарыял» аб'ядноўвае звыш 60 арганізацый на тэрыторыі Расіі. Першапачаткова праваабарончы цэнтр "Мемарыял" ставіў сваёй асноўнай задачай даследаванне палітычных рэпрэсій у СССР. Цяпер гэта садружнасць дзясяткаў арганізацый у Расіі, Германіі, Казахстане, Латвіі, Арменіі, Грузіі і Украіне, якія вядуць даследчую, праваабарончую і асветніцкую працу.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку