Віктара Гарбачова апраўдалі
Барысаўскі раённы суд апраўдаў лідэра кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктара Гарбачова.
Гарбачоў быў затрыманы сёньня і абвінавачаны міліцыянтамі ў нібыта ўчыненай ім бойцы на канцавой станцыі электрычкі "Крупкі-Барысаў". Судзьдзя Мікалай Кананчук не знайшоў пацьверджаньня гэтых зьвестак зь міліцэйскага пратаколу.
Паводле сьведчаньняў у судзе, інцыдэнт быў справакаваны знарок. Раней прызначаны разглядаць гэтую справу судзьдзя Юры Кобец заявіў самаадвод.