Віншаваньні актывістаў
Камітэт зрабіў традыцыяй дасылаць віншавальныя паштоўкі да дзён народзінаў і сьвятаў палітвязьням і іх сем’ям, а таксама актывістам грамадзкіх рухаў.
Каля 200 грамадзкіх актывістаў, удзельнікі намётавага мястэчка, тыя, хто знаходзіўся ў зняволеньні на Акрэсьціна і ў Жодзіна, атрымалі віншаваньні з гадавінай Плошчы. Большасьці было прыемна адчуваць сябе патрэбнымі і ведаць, што на іх намаганьні не забыліся. Такім чынам ўсталёўваецца неабходная зваротная сувязь зь вялікай часткай дэмакратычнага руху.