Віцебчукоў заклікаюць падзяліцца ідэямі, як палепшыць культурніцкае жыццё рэгіёна.

“Кірмаш праектаў” — гэта сустрэча для абмеркавання культурніцкіх ідэй, прадстаўленых шырокай публіцы  ў фармаце “маланкавай размовы”.

 Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрасіла  жыхароў вобласці прыняць удзел  у распрацоўцы разнастайных праектаў у творчай сферы, гарадскім асяроддзі, краязнаўстве, нацыянальная традыцыйнай культуры і мовы.

І усё гэта — ва ўсіх магчымых міждысцыплінарных перакрыжаваннях і спалучэннях з гісторыяй, адукацыяй, здаровым ладам жыцця, экалог яй, бізнесам, сацыяльнай сферай. Сам жа “Кірмаш праектаў” адбудзецца 28 лістапада ў 18:00 у гатэлі “Віцебск” па адрасе: вул. Замкавая, 5/2а.

“Калі для рэалізацыі сваёй задумы вы шукаеце падтрымку (новых членаў каманды, спонсарскую дапамогу, парады ад аднадумцаў і адмыслоўцаў у сферы вашага праекта) — зрабіце першы крок самі!

Прадстаўце сваю прапанову на “Кірмашы”.

Для ўдзелу дашліце на электронную скрыню [email protected] да 24 лістапада ўключна прэзентацыю, зробленую ў Powerpoint, Prezi.com і інш. па рэкамендаваным плане:

— назва прэзентацыі;

— сутнасць прэзентацыі (што менавіта вы хочаце прадставіць: праект, стратэгію, кампанію, канцэпцыю і г.д.);

— мэты і задачы (чаму і каму гэты праект неабходны?);

— фармат праекта, яго ўнікальнасць і (ці) неабходнасць;

— калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца?

— якія рэсурсы Вы ўжо маеце і якія — шукаеце (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт)?”

Больш падрабязныя парады для ўдзельнікаў вы знойдзеце тут.

Паводле www.news.vitebsk.cc

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку