В. Асноўныя пытанні, выклікаючыя непакой, і рэкамэндацыі

Асноўныя прававыя гарантыi

6. Камітэт сур’ёзна занепакоены шматлікімі сведчаннямі аб тым, што затрыманым адмаўляюць у асноўных правах, допуску адваката ці лекара, права на кантак з сям’ёй уключна, асабліва часта гэта датычыцца затрыманых па арт. 293 КК РБ. Падобныя справаздачы апісаны ў сумесным дакладзе некаторых арганізацый, са спецдакладчыкам па пытаннях аб катаваннях і іншых жорсткасцях, нечалавечным ці прыніжаючым годнасць абыходжанні і пакаранні. Сярод падобных выпадкаў – справа Андрэя Саннікава, які пад час суду ў траўні 2011 г. зазначыў аб парушэнні ягоных правоў на допуск адвакату, на кантакты з сям’ёй і медыцынскую дапамогу, нягледзячы на атрыманыя пашкоджанні ад прадстаўнікоў улады пад час затрымання; гэтаксама як і справа Уладзіміра Някляева (A/HRC/17/27/Add.1, para.249).


Спасылаючыся на Акт No.215-Z от 16 чэрвеня 2003 г. пра працэдуру затрымання і ўмовах утрымання, Камітэт сур’ёзна занепакоены немагчымасцю дзяржавы-ўдзельніцы забяспечыць асоб, пазбаўленых свабоды, уключны з утрымліваемымі ў следчым ізалятары КДБ і знаходзячыміся пад адмінітсратыўным арыштам, фундаментальнымі прававымі гарантыямі з моманту затрымання, прапісанымі ў параграфах 13 і 14 Каментароў Камітэта No. 2 (CAT/C/GC/2) (ст. 2, 11 і 12).


Камітэт рэкамендуе дзяржаве-ўдзельніцы


 
 

А- Забяспечыць усім затрыманым, заканадаўча і на практыцы, магчымасць скарыстацц з уісх прававых гарантый з моманта іх затрымання, як: права на неадкладны доступ да адваката і на медычнае абследванне незалежным лекарам, права скантактавацца з сям’ёй, быць праінфармаваным аб сваіх правах у момант затрымання, у тым ліку аб абвінавачваннях, высунутых супраць яго, а таксама права на своечасовы суд:

 

 
 

Б – Забяспечыць затрыманым, у тым ліку па адміністратыўных артыкулах, магчымасць абскарджаваць законнасць іх затрымання і звароту з імі;

 

 
 

В – Прыняць меры па забяспячэнні аўдыё- ці відэазапісу допытаў у міліцэйскіх пастарунках і месцах затрымання з мэтай прадухілення катаванняў і жорсткага звяртання.

 

7. Камітэт занепакоены абмежаваным доступам родных і адвакатаў затрыманых да цэнтральнага рэестру ўліка затрыманых. Гэтаксама ў Камітэта выклікае шкадаванне адсутнасць належнага парадку рэгістрацыі затрыманых (арт. 2.11 і 12).
Камітэт рэкамендуе дзяржаве-ўдзельніцы забяспечыць хуткую рэгістрацыю ўсіх людзей, пазбаўленых свабоды, адразу па затрыманні, а таксама забяспечыць доступ да гэтай базы дадзеных адвакатам і родным затрыманых.
 

[i]

 

8. Камітэт занепакоены шматлікімі абвянавачваннямі, што затрыманні праводзяцца супрацоўнікамі ў цывільнай вопратцы, што пазбаўляе затрыманых магчымасці абскардзіць факты жорсткага абыходжання і катаванняў, з прычыны немагчымасці ідэнтыфікацыі асобы, здзяйсняўшай арышт. Камітэт адзначае, што затрыманне кандыдатаў у прэзідэнты ажыцяўлялі асобы ў цывільным. У тым ліку паступалі скаргі ад некаторых кандыдатаў на прэзідэнта, уключна з Някляевым і Саннікавым аб тым, што з імі жорстка абыходзіліся ў следчым ізалятары людзі ў масках [ii](art. 2, 12 и 13).
Дзяржава-ўдзельніца павінна ажыццяўляць маніторынг выканання заканадаўства, якое абавязвае ўсіх прадстаўнікоў праваахоўных органаў, знаходзячыхся пры выкананні, уключна спецназ (АМАП), супрацоўнікаў КДБ, насіць апазнавальныя азнакі, забяспечыць усіх супрацоўнікаў праваахоўных органаў адпаведнай уніформай, забяспечанай адпаведным заўважным пазнавальным знакам з мэтай гарантыі індывідуальнай адказнасці і абароны ад катаванняў і жорсткага абыходжання, а таксама прыцягнуць усіх супрацоўнікаў праваахоўных органаў, парушаючых дадзеныя палажэнні Канвенцыі, к следству і адпаведнаму пакаранню.
 
 

Катаванні

 

10. Камітэт сур’ёзна заклапочаны шматлікімі выпадкамі ўжывання катаванняў і жорсткага абыходжання з затрыманымі ў краіне. У адпаведнасці з надзейнай інфармацыяй, прадстаўленай у Камітэт, людзі, якіх пазбаўляюць свабоды, закатаваныя, застрашаныя прадстаўнікамі органаў правапарадку, асабліва ў момант затрымання і пад час утрымання ў следчых ізалятарах. Гэта сцвярджае непакой некаторых міжнародных арганізацый, уключна са спецдакладчыкам па катаваннях, Раду ААН па Правах чалавека (A/HRC/RES/17/24), Вярхоўнага камісара АНН па правах чалавека [iii] і АБСЕ[iv]. Спасылаючыся на артыкул 25 Канстытуцыі, якая забараняе катаванні, Камітэт занепакоены істотным адрозненнем таго, што напісана ў заканадаўчых дакумантах і практычным выкананнем гэтых правілаў.
 
 

Дзяржава-ўдзельніца павінна тэрмінова прыняць эфектыўныя меры па прадухіленні катаванняў і жорсткага абыходжання ва ўсёй краіне, сярод якіх павінна быць забяспечана ажыцяўленне мераў з вымяральнымі вынікамі па вынішчэнню катаванняў і жорсткага абыходжання прадстаўнікамі дзяржавы.

 

 
 

Безпакаранасць і адсутнасць незалежнага дазнання.

 

11. Камітэт па-ранейшаму занепакоены адсутнасцю ахвоты ва ўладаў ажыццяўляць своечасовае і незалежнае дазнанне дапушчаных выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання, прыцягваць да адказнасці людзей, якія ажыццяўляюць падобныя злачынствы, адсутнасцю незалежнага дазнання і механізмаў падачы скаргаў, застрашання прадстаўнікоў судовых уладаў, нізкім узроўнем супрацы з міжнароднымі ўстановамі, спецыялізаванымі ў дадзенай сферы, што прыводзіць да малога асвятлення падобных спраў і беспакаранасці асоб, датычных да падобных злачынстваў [v](art. 2, 11, 12, 13 і 16).
У прыватнасці Камітэт занепакоены наступным:
А – Адсутнасцю незалежнага і эфектыўнага механізма падачы скаргаў і правядзення своечасовага, незалежнага дазнання выпадкаў магчымых катаванняў, у прыватнасці ў сыстэме перадсудовага ўтрымання затрыманых.
Б- Інфармацыяй пра тое, што сур’ёзныя канфлікты інтарэсаў перашкаджаюць адпаведным структурам, выкарыстоўваючы існы механізм разгляду скаргаў, прымаць эфектыўныя меры па правядзенню незалежнага разгляду скаргаў.
В- Няўзгодненасцю інфармацыі, прадстаўленай Камітэту адносна падачы скаргаў асобамі, якія ўтрымліваюцца ў зняволенні. Камітэт асабліва падкрэслівае значнасць прадстаўленай інфармацыі пра тое, што супраць людзей, якія знаходзяцца ў зняволенні і падаўшых скаргі, ажыцяўляюцца рэпрэсіі, а таксама пра тое, што скаргі асобаў, якія знаходзяцца ў зняволенні не разглядаюцца, як у выпадку з Алесем Міхалевічам, Саннікавым і інш.
Г – Даклады сцвярджаюць, што ніводная афіцыйная асоба не была прыцягнута да адказнасці за катаванні. У адаведнасці з інфармацыяй Камітэта за апошнія 10 гадоў толькі некалькім супрацоўнікам органаў унутраных спраў было прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні менш цяжкага злачынства: “злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі”, арт. 424 і 426 КК РБ.
 
 

Камітэт заклікае дзяржаву-ўдзельніцу прыняць усе неабходныя меры па забеспячэнні незалежнага, своечасовага дазнання выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання з вязнямі супрацоўнікамі праваахоўных органаў, пры чым упэўніцца, што дазнанне ажыцяўляецца незалежна і адкрыта, і што парушальнікі закона панясуць адпаведнае здзейсненаму пакаранне. Для гэтага дзяржаве-ўдзельніцы неабходна:

 

 
 

А –Стварыць незалежны і эфектыўны механізм прыняцця скаргаў, пададзеных ахвярамі катаванняў і жорсткага абыходжання ў дзяржаўныя органы, забяспечыць магчымасць медычнага агляду падобных фактаў, у падтрымку прад’яўленых ахвярамі абвінавачванняў, забяспечыць на практыцы абарону ахвяры, пацярпелай ад жорсткага абыходжання і застрашання, якія з’яўляюцца вынікам падачы скаргі і прадстаўлення доказаў. У прыватнасці, як было рэкамендавана раней (A/56/44, para.46(c)), дзяржава-ўдзельнік павінна стварыць незалежныя урадныя і няўрадававыя камісіі па абароне правоў чалавека, якія будуць валодаць рэальнымі паўнамоцтвамі, сярод якіх – магчымасць абараняць правы чалавека, разглядаць усе выпадкі скаргаў на парушэнні правоў чалавека, сачыць за выкананнем Канвенцыі.

 

 
 

Б – Публічна і недвусэнсоўна асудзіць ужыванне катаванняў, звяртаючыся, у прыватнасці, да супрацоўнікаў з праваахоўных органаў, узброеных сілаў і супрацоўнікаў турмаў, уключаючы да дадзеных заяў папярэджанне аб тым, што ўсякі чалавек, здзяйсняючы ці саўдзельнічаючы ў падобных справах панясе асабістую крымінальную адказнасць.

 

 
 

В – Забяспечыць адхіленне ад выканання сваіх паўнамоцтваў падазраваных ва ўжыванні катаванняў тэрмінова і на час дазнання, асабліва калі існуе рызыка таго, што падазраваныя з-за займаемай пасады будуць шкодзіць следству.

 

 
 

Г –Прадставіць вынікі расследванняў па    правапарушэнням, згаданым вышэй, у тым ліку па справе Алеся Міхалевіча, Андрэя Саннікава, Наталлі Радзінай і Маі Абрамчык, гэтаксама па іншых шматлікіх скаргах пра непрапарцыйнае ўжыванне сілы спецназам ў дачыненні прыкладна 300 людзей на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 г.

 

 
 

Незалежнасць судовай улады.

 

12. Нягледзячы на тое, што артыкул 110 Канстытуцыі і артыкул 22 КПК гарантуюць незалежнасць судовай улады,[vi] Камітэт занепакоены тым, што іншыя пункты беларускага закону, асабліва тыя, у якіх зацверджаны правілы паводзінаў і зняцця з судовых пасадаў, іх прызначэння і тэрміны знаходжання на пасадзе, падрываюць незалежнасць судовай сыстэмы ад выканаўчай галіны ўлады[vii] (арт. 2,12 і 13). Асабліва непакоіць наступнае:
А – застрашанне і ўмяшальніцтва ў прафесійную дзейнасць адвакатаў, што адзначана спецдакладчыкам па пытанню суддзяў і адвакатаў (A/HRC/17/30/Add.1, para.101). Камітэт працягвае непакоіць той факт, што Калегія адвакатаў, незалежны па законе орган, на практыцы падпарадкоўваецца Міністэрству юстыцыі, і некалькі адвакатаў, абараняўшых затрыманых 19 снежня 2010 г, былі выключаны з Калегіі Міністэрствам Юстыцыі[viii].
Б – выпадкі, калі суддзя адкрыта падтрымлівае абвінавачванне, як напрыклад, у справе Уладзіміра Рускіна, які адзначыў, што яму было забаронена выклікаць сваіх сведак, якія бы сведчылі на яго карысць, пры разглядзе справы аб яго затрыманні[ix] 19 снежня 2010 г. Падобныя выпадкі адбываліся і пры разглядзе мноства іншых спраў, датычных падзей 19 снежня[x].
 
 

У рэчышчы папярэдніх рэкамендацый (A/56/44, para. 46(d)) Камітэт заклікае дзяржаву-ўдзельніка зрабіць наступнае:

 

 
 

А- гарантаваць поўную незалежнасць судовай ўлады ў адпаведнасці з Базавымі прынцыпамі судовай сыстэмы (рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі 40/146 ад 20 снежня 1985 г.);

 

 
 

Б- забяспечыць адпаведнасць выбару, прызначэння, аплаты працы, знаходжання на пасадзе суддзі аб’ектыўным крытэрам, такім як, кваліфікацыя, шчырасць, эфектыўнасць,

 

В- правесці дазнанне па справе адвакатаў, якія прадстаўлялі інтарэсы затрыманых у выніку падзей 19 снежня 2010 г. пасля чаго былі пазбаўлены ліцэнзій, сярод іх – Павал Сапелка, Таццяна Агеева, Уладзімір Тоўсцік, Алег Агееў, Тамара Гараева, Тамара Сідарэнка, - і адвапедна, аднавіць дзеянне іх ліцэнзій
 

[xi].

 

 
 
 
 

Доказы, атрыманыя з ўжываннем катаванняў.

 

18. Адзначаючы той факт. Што артыкул 27 Канстытуцыі забараняе браць да ўвагі доказы, атрыманыя з дапамогай катаванняў, і той факт, што дзяржава-ўдзельнік прыняла рэкамэндацыі, высунутыя цягам універсальнага перядычнага агляду (A/HRC/15/16, para.97.28), Камітэт занепакоены сведчаннямі пра тое, што часам прызнальныя сведчанні выбіваюць з дапамогай катаванняў і жорсткага абыходжання, а таксама адсутнасцю інфармацыі аб супрацоўніках органаў, якія бы панеслі якое-кольвек пакаранне[xii] за атрыманне сведчанняў падобным шляхам. Сабраная Камітэтам інфармацыя сцвярджае, што ў некаторых выпадках суддзі спасылаліся на сведчанні, дадзеныя абвінавачанымі ў перыяд следства, ад якіх яны цягам суда адмовіліся, распавядаючы пры гэтым ад застрашанні і ціску на іх[xiii]. Камітэт шкадуе аб недастатковай колькасці інфармацыі пра справы Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенка, асуджаных на падставе сведчанняў, ад якіх сведкі адмаўляліся на судзе і якія папярэдне былі атрыманы з дапамогай катаванняў[xiv] (art. 15).
Дзяржаве-ўдзельніцы варта прыняць неабходныя меры, каб на практыцы вызнання, атрыманыя праз катаванне ці пад ціскам, не прымаліся да ўвагі цягам судовага разбіральніцтва ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і артыкулам 15 Канвенцыі. Дзяржаве-ўдзельніцы варта гарантаваць выкананне суддзямі абавязку апытваць усіх затрыманых, ці ўжываліся ў дачыненнні да іх катаванні пад час знаходжання пад вартай, і прызначыць неабходнае медычнае даследванне кожны раз, калі падсудны патрабуе гэтага пад час судовага разбіральніцтва. Суддзя павінен выключыць гэтакія сведчанні, асабліва ў выпадках калі падазраваны заяўляе ў судзе пра выкарыстанне катаванняў і медычнае даследванне падцвярджае гэта потым. Павінны праводзіцца хуткія і аб’ектыўныя дазнанні, калі існуе нагода меркаваць, што вызнанне было атрымана з дапамогай катавання, у тым ліку, калі адзіным доказам у справе з’яўляецца вызнанне. У сувязі з чым дзяржава-ўдзельніца мусіць гарантаваць доступ міжнародных урадавых і няўрадавых арганізацый на судовыя разбіральніцтвы.
 
 

Апроч таго, Камітэт просіць дзяржаву-ўдзельніцу падаць дадзеныя пра тое, ці былі якія-небудзь дзяржаўныя служачыя асуджаны ці пакараны за стрыманне вызнанняў праз катаванні, і калі так, то прадставіць падрабязную інфармацыю пра падобныя выпадкі і пакараннях і санкцыях, накладзеных у дачыненні да вінаватых.

 

 
 

Умовы ўтрымання пад вартай.

 

19. Вітаючы намаганні дзяржавы-ўдзельніцы, накіраваныя на паляпшэнне ўтрымання асобаў пад вартай (CAT/C/BLR/4, paras.21 etseq.) і той факт, што дзяржава-ўдзельніца ўлічыла рэкамендацыі, зробленыя цягам універсальнага перыядычнага агляду, Камітэт, тым ня меней, занепакоены паведамленнямі аб кепскіх умовах утрымання ў месцах пазбаўлення свабоды, уключна са скаргай спецдакладчыка па пытаннях катаванняў датычна ўмоў утрымання ў некаторых месцах пазбаўлення свабоды, у прыватнасці ў СІЗА №1 у г. Мінску (A/HRC/4/33/Add.1, para.16). Асноўнымі праблемамі з’яўляліся: перанаселенасць камер, кепскае харчаванне, недастатковы доступ да месцаў асабістай гігіены, практычная адсутнасць медычнага абслугоўвання[xv].
 
 

Дзяржаве-ўдзельніцы варта актывізаваць свае намаганні па правядзенні ўмоў ўтрымання ў месцах пазбаўлення свабоды ў адпаведнасць з Мінімальнымі стандартнымі правіламі абыходжання з вязнямі 9-й рэзалюцыі Эканамічнай і Сацыяльнай Рады Савета 663С (XXIV) і 2076 (LXII)) і іншымі адпаведнымі міжнароднымі і прававымі нормамі. У прыватнасці шляхам:

 

 
 

А- скарачэня перапоўненых вязніц і разгляда пытання аб стварэнні нетурэмных формаў утрымання пад вартай у адпаведнасці з Мінімальнымі стандартнымі правіламі ААН у дачыненні мераў, не звязаных з турэмным зняволеннем (Такійскія правілы) ;

 

 
 

Б- забеспячэнне ўсім затрыманым доступу і атрымання неабходных прадуктаў харчавання і медыкаментаў, а таксамаы

 

 
 

В- забеспячэнне ўтрымання ўсіх непаўнагадовых асобна ад дарослых цягам усяго тэрміну занходжання пад вартай ці пазбаўлення свабоды і арганізацыі адукацыйных і забаўляльных мерапрыемстваў для іх.

 




[i] CAT/C/BLR/Q/4, para.5; CAT/C/BLR/Q/4/Add.1, para.26.

[ii] A/HRC/17/27/Add.1, paras. 249-250, 256.

[iii] UN High Commissioner for Human Rights’ oral report to the Human Rights Council.

[iv] Organization for Security and Cooperation in Europe (OSCE), Office of Democratic Institutions and Human Rights (ODIHR), «Report: Trial Monitoring in Belarus (March – July 2011)» 10 November 2011.

[v] A/56/44, para.46 (b); A/HRC/15/16, paras. 52 and 98.22; A/HRC/15/16/Add.1, paras. 60-63; A/HRC/WG.6/8/BLR/3, para.23; A/HRC/RES/17/24, para.2 (d); OSCE report, paras.249 et al.

[vi] CAT/C/BLR/4, paras. 69-70.

[vii]  E/CN.4/2001/65/Add.1, para.108; A/56/44, paras. 45 (f), (g) and 46 (d); CAT/C/BLR/Q/4, paras. 6-8; A/HRC/17/30/Add.1 (19 May 2011), paras. 77-101; E/CN.4/2005/6/Add.3, para.79; OSCE report, paras. 82-105.

[viii]  CAT/C/BLR/Q/4, paras. 6-7; A/HRC/17/30/Add.1 (19 May 2011), paras. 77-101; European Parliament, resolution of 10 March 2011 on Belarus, para.7.

[ix] CAT/C/BLR/Q/4, para.8(a); A/HRC/10/44/Add.4, para.19.

[x] UN High Commissioner for Human Rights, oral report to the  18th session of the HRC.

[xi] A/HRC/17/27/Add.1, paras. 279-326.

[xii] CAT/C/BLR/Q/4, para.32; CAT/C/BLR/Q/4/Add.1, para.6; A/HRC/WG.6/8/BLR/3, paras. 23 and 31; A/HRC/15/16, para.97.28; OSCE report, paras. 239 and 244; European Parliament resolution on Belarus, 10 March 2011.

[xiii] UN High Commissioner for Human Rights’ oral report to the 18th session of the HRC; OSCE report, para.251.

[xiv] CAT/C/BLR/Q/4, para.32; CAT/C/BLR/Q/4/Add.1 to CAT/C/BLR/Q/4, para.30.

[xv]  A/HRC/WG.6/8/BLR/1, para.146; A/HRC/WG.6/8/BLR/2, paras. 29-30.