Галадоўка працягваецца
Галадоўка салідарнасці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі працягваецца. На Ўправе БНФ ужо галадуюць восем чалавек. Сёння, напрыклад, да галадоўкі далучылася актывістка «Маладога Фронту» Кася Салаўёва. Мікола Дземідзенка і Наста Палажанка, якія галадаюць ужо восьмы дзень, выглядаюць збольшага стомленымі, але не знясіленымі. Хоць адмова ад ежы бярэ сваё: яны не гойсаюць па пакоі, як раней, а ўсё больш ляжаць у спальніках на падлозе. У словах галадоўшчыкаў адчуваецца лёгкае расчараванне кволай рэакцыяй захаду на іх дзеянні. «Абсалютна яшчэ нічога мы не дамагліся», — прызнае Мікола Дземідзенка. Але менавіта таму яны і не збіраюцца спыняць галадоўку.
Паводле nn.by
Пакінуць новы каментар