Галандскія праваабаронцы працяваюць сачыць за лёсам Мікалая Статкевіча і Эдуарада Лобава
Днямі кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі атрымаў ліст ад актывістаў галандскага аддзялення Amnesty International, якія падчас зняволення беларускага праваабаронцы ладзілі акцыі ў яго падрымку.
“Для нас было невымоўнай радасцю пачуць пра вашае вызваленне ды пабачыць вас зноў на волі. Мы часта пра вас узгадвалі на працягу апошніх трох гадоў. У гэты час мы пастаянна правяралі, ці памятае пра вас Амбасада Беларусі ў Нідэрландах, а праз яе – і беларускія ўлады”, - так пачынаецца гэты вітальны ліст.
Галандскае аддзяленне AI сабрала амаль 100 тысяч подпісаў за вызваленне Алеся.
“Мы ведаем, што вашае вызваленне не з'яўляецца безумоўным, як мы таго хацелі б. Мы будзем працягваць уважліва сачыць за становішчам у Беларусі, і нашая ўвага будзе асабліва засяроджаная на вызваленні Мікалая Статкевіча і Эдуарда Лобава, якія дасюль утрымліваюцца ў зняволенні", - гаворыцца далей у лісце.
http://spring96.org/be/news/72052 ">ПЦ "Вясна нагадвае, што Мікалай Статкевіч, Эдуард Лобаў і Алесь Бяляцкі былі прызнаныя праваабарончай арганізацыяй Amnesty International вязнямі сумлення.
Пакінуць новы каментар