Гарадзенскага актывіста выклікалі ў КДБ

Актывіст Руху "За Свабоду" Эдуард Дзьмухоўскі атрымаў павестку, паводле якой ён мусіць зьявіцца на допыт а 14-й гадзіне ў мясцовае аддзяленьне Дзяржбясьпекі.

 

Спадара Дзьмухоўскага спэцслужбоўцы падпільнавалі каля ягонага дому і змусілі атрымаць пад подпіс позву. Актывіст павінен сёньня зьявіцца ва ўпраўленьне КДБ па Гарадзенскай вобласьці, якое месьціцца па адрасе вул. Тэльмана, 10. Па якой справе і кім выклікаецца Эдуард Дзьмухоўскі невядома.