Гарадзенскае КДБ дапытвае маладых журналістаў

Сеньня гарадзенскае КДБ, у асобе Аляксея Раткевіча "завіьтала ў госьці" да маладых журналістаў, якія толькі нядаўна вярнуліся са стажыроўкі ў Польшчы. Матывацыяй да размовы з маладымі людзьмі з`яўлялася "кантрольная праверка" іх дзеяньняў у суседняй краіне. Вікторыі Волкавай, Рыгору Луцэнку і Кацярыне Бычак былі зададзеныя пытаньньні наконт іх матывацыі паездкі ў Польшчу; арганізацый,зладзіўшых стажыроўку, а так сама"ці не абражаў іх там хто,і ці не зганьбілі яны гонар краіны за мяжой".

Магчыма гэта "прашчупваньне глебы" дзеля вербоўкі моладзі ў шэрагі інфарматараў КДБ. Падобныя выпадкі ўжо адбываліся ў Менску, у прыватнасьці, так была дапытана Ганна Мядзьведзева, сябра Моладзі БНФ.

Па матэрыялам Трэцяга шляху