Гжэгож Тымошык: "Грамадзянская актыўнасць – гэта соль дэмакратыі" (ВІДЭА)
Гжэгож Тымошык – кіраўнік праекта “Sektor3” і фонда Umbrella – адказвае на пытанні salidarnasc.org
Уроцлаўскі цэнтр падтрымкі няўрадавых арганізацый “Sektor3”апякуецца дзейнасцю болей за 200 няўрадавых арганізацый. Праект фінансуецца мясцовымі уладамі. Грошы на падтрымку НДА выдаткоўваюцца з мясцовага бюджэту на конкурснай аснове.
Гжэгож Тымошык у гутарцы распавядае пра тое, як і калі пачаў займацца грамадскай дзейнасцю, пра працу сваёй арганізацыі, пра цярністы шлях станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Польшчы, чаму грамадзянская актыўнасць важная ў краінах з развітай дэмакратыяй, дзе ужо сфарміраваныя механізмы для абароны правоў і свабод грамадзяніна і дае парады беларусам.
Пакінуць новы каментар