Гомельскую рэлігійную супольнасць абвінавацілі ў несанкцыянаваным мерапрыемстве

Адміністрацыйная справа ў дачыненні гомельскай рэлігійнай супольнасці “Царква Божая “Праабражэнне” накіравана ў суд. Міліцыя склала пратакол па артыкуле 23.34 КаАП Беларусі - парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Пастыру і вернікам супольнасці пагражае штраф у памеры да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

Нагадаем, 31 траўня міліцыянты і амапаўцы перарвалі набажэнства супольнасці, якое праходзіла ў актавай зале арандаванага адміністрацыйнага будынка ў Цэнтральным раёне Гомеля. Міліцыянты вялі аператыўныя відэаздымкі і сказалі, што нібыта паступіла тэлефанаванне з таксафона пра тое, што праходзіць нейкае несанкцыянаванае мерапрыемства. Пазней вернікаў выклікалі ў пастарунак для апытанняў і складання адміністрацыйных пратаколаў.

Супольнасць зарэгістравана і існуе з 2005 года, у 2012 годзе прайшла перарэгістрацыю.
Пераслед вернікаў, якія не адносяць сябе да праваслаўнай канфесіі, за рэалізацыю права на свабоду сумлення можна разглядаць як праяву дыскрымінацыі.


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку