Гомельскі абласны і гарадскі ваенкаматы адмаўляюцца выконваць вызначэньне суду аб прыпыненьні вайсковай службы Жалезьнічэнкі

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, 1 лютага раённы суд Савецкага раёну горада Гомеля вынес прыватнае вызначэньне аб прыпыненьні прызыву на вайсковую службу Зьміцера Жалезьнічэнкі.

Нагадаем, што заўтра 9 лютага у суботу, Жалезьнічэнка павінен быў прыняць прысягу, пасьля чаго і пачынаецца служба ва Узброеных Сілах. Між тым, Гомельскі абласны і гарадскі ваенкаматы адмаўляюцца выконваць вызначэньне суду аб прыпыненьні прызыву на вайсковую службу моладзевага актывіста.