Горадня: справа за графіці супраць адмены льготаў
Сёньня ў Горадні распачата крымінальная справа (артыкул 341) супраць 23-гадовага Аляксея Сарнова па факту нанясеньня графіці на сьценах дамоў.
Ён напісаў на расейскай мове адну фразу: “Вярніце ільготы”.
А 2-й гадзіне ночы яго затрымалі на вуліцы Горкага, у яго ў рукзаку былі балёнікі з фарбай. Хлопца пратрымалі дзесяць гадзін у Ленінскім РАУС, пасьля чаго даставілі ў Кастрычніцкі райадзьдзел міліцыі. Яму патлумачылі, што за Нёманам — у Кастрычніцкім раёне на сьценах знайшлі такія ж самыя надпісы, зробленыя таксама чырвонай фарбай.
Праз дванаццаць гадзін затрыманага адпусьцілі, даўшы яму пастанову аб прызнаньні яго падазраваным па справе. Аляксей Сарноў працуе на будоўлі электрамантажнікам.
Паводле радыё Свабода