Грамадзянская супольнасьць сабрала каля 5 тыс. даляраў для сям'і Жызнеўскага
Блогер Дар’я Каткоўская апублікавала канчатковую справаздачу аб зборы ахвяраванняў для ся'і загінуўшага ў Кіеве падчас пратэстаў беларуса, Міхала Грушэўскага: «Разам з сумай 2915 $, якая была перададзена 27.01, шляхам асабістага збору сродкаў, пераводамі і web-money з Менска, Горадні, Гомеля, Варшавы, Вільні і ўсёй Беларусі, ўсяго мы сабралі 4700 $».Блогер Дар’я Каткоўская апублікавала канчатковую справаздачу аб зборы ахвяраванняў для ся'і загінуўшага ў Кіеве падчас пратэстаў беларуса, Міхала Грушэўскага: «Разам з сумай 2915 $, якая была перададзена 27.01, шляхам асабістага збору сродкаў, пераводамі і web-money з Менска, Горадні, Гомеля, Варшавы, Вільні і ўсёй Беларусі, ўсяго мы сабралі 4700 $».
Блогер Дар’я Каткоўская апублікавала канчатковую справаздачу аб зборы ахвяраванняў для ся'і загінуўшага ў Кіеве падчас пратэстаў беларуса, Міхала Грушэўскага: «Разам з сумай 2915 $, якая была перададзена 27.01, шляхам асабістага збору сродкаў, пераводамі і web-money з Менска, Горадні, Гомеля, Варшавы, Вільні і ўсёй Беларусі, ўсяго мы сабралі 4700 $».
Грамадская актывістка Дар’я Каткоўская паведаміла Радыё Свабода: «Дакладна не магу сказаць, колькі людзей перадалі грошы. Я асабіста сустрэлася ў Менску больш як з пяццю дзясяткамі людзей. Людзі прыходзілі, казалі „Дзякуй“, прасілі перадаць словы падтрымкі. Безумоўна, ёсць людзі, для якіх Міхаіл — герой і сымбаль. Для іншых людзей было відаць, што яны бачаць у гэтым асабістую трагедыю, і яны хацелі вось менавіта ў гэты момант дапамагчы сям’і. На ўсю гэтую колькасць людзей быў толькі адзіны „фрык“, які патэлефанаваў мне, і яшчэ адзін патэлефанаваў Андрэю Стрыжаку, які таксама прымаў грошы. Збольшага людзі тэлефанавалі вельмі ўзрушаныя, суперажывалі і вельмі спачувалі.
Самым маленькім ахвяраваньнем было 10 тысяч беларускіх рублёў, а самым вялікім — 300 даляраў ЗША. Сярэднія ахвяраванні, якія прыносілі, былі па 50, 100 і 200 тысяч рублёў. І вось так удалося назбіраць 4 700 даляраў. Сваякі ўспрынялі нашу дапамогу з удзячнасцю. Гэта небагатая сям’я. У выніку нейкіх сямейных абставін, нягледзячы на тое, што бацькі Міхаіла ўжо старыя, яны здымаюць кватэру ў Гомелі. У Міхаіла была заўжды мара купіць бацькам кватэру — пра гэта сказала ягоная дзяўчына, якая збірае грошы ва Ўкраіне. Дык вось у гэтага „ўкраінскага“ боку ёсць такая мара, каб за свае ахвяраванні купіць ім кватэру».
Збор грошай быў арганізаваны ў Менску, Гомелі, Гародні, Варшаве, Вільні і іншых гарадах. У ім прымалі ўдзел Дар’я Каткоўская, Андрэй Стрыжак, Дзмітры Гурневіч, Святлана Курс, Кірыл Атаманчык, Андрэй Мялешка, Юлія Сцяпанава. паводле svaboda.org
Пакінуць новы каментар