Грамадскія актывісты павіншавалі амерыканцаў з Днём Незалежнасці
Своеасаблівую акцыю сяброўства і салідарнасці з краінай, якая з’яўляецца для ўсяго свету ўзорам у забеспячэнні грамадзянскіх свабодаў і дэмакратыі правялі Алесь Талстыка, Алесь Марчанка, Алесь Лагвінец, Алесь Марачкін Галіна Сіўчык, Зміцер Дашкевіч і Уладзімір Падгол.
«4 ліпеня ў ЗША свята — Дзень Незалежнасці. Мы лічым, што настаў час публічна прадэманстраваць сваю павагу да кіраўніцтва ЗША», — адзначылі актывісты.
Удзельнікі імпрэзы ўзнялі разгарнулі на плошчы Свабоды вялікія амерыканскія сцягі, а таксама раздавалі паласатыя сцяжкі мінакам.
Фота nn.by
Пакінуць новы каментар