Дашука выпусцілі пад падпіску аб невыяздзе

17‑гадовага Максіма Дашука сёння вызвалі пад падпіску аб нявыездзе.

23 лютага яго выклікалі ў РУУС Маскоўскага раёну сталіцы, дзе прад’явілі абвінавачанне ў парушэнні ўмоваў адбыцця пакарання. Гэта артыкул 415 КК, паводле якога Максіма могуць зняволіць на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў.

Ноч хлопец правёў у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. З раніцы ж яго адвезлі да пракурора, які прыняў рашэнне змяніць меру ўтрымання — зняволенне на падпіску аб нявыездзе.

Пра гэта хадайнічаў нават следчы Аляшкевіч. Дзесьці а шостай вечара Максіма адпусцілі дадому.

У гутарцы з карэспандэнтам «НН» Максім Дашук прызнаўся: «Шчыра кажучы, не думаў, што арыштуюць. Быў невялікі шок. Чакаў, што ўсё абыдзецца больш‑менш нармальна».

Пра прычыны арышту хлопец сказаў: «Усе папярэджанні былі вынесеныя за тое, што не знаходзіўся ў кватэры ў патрэбны час. Мне дазвалялася выходзіць з хаты толькі дзве гадзіны на суткі, а трэба было дапамагаць маці, бо бацька памёр яшчэ ў красавіку. Працы ў мяне не было, бо непаўналетні, а таксама няма мінскай прапіскі».

Паводле Максіма яму не сказалі, калі справа можа быць накіраваная ў суд для разгляду. «Напэўна, гэта зойме 2‑3 месяцы, якія буду знаходзіцца пад хатнім арыштам», — кажа Дашук.

«Паводле гэтага артыкулу прадугледжваецца пакаранне толькі пазбаўленнем волі, таму маральна ўжо рыхтую сябе да турмы. Спадзяюся, што ўлічваючы мой узрост дадуць не больш году. Зараз, калі прыйшоў дадому, троху супакоіўся. У турме ж было страшнавата».

Нагадаем, што ў траўні Дашука асудзілі на паўтара году абмежавання волі без накіравання ў камендатуры за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня. Ён стаў другім фігурантам «Працэсу чатырнаццаці», якога зняволілі. У бабруйскім СІЗА суду чакае Арцём Дубскі.

 

Паводле Нашай Нівы

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку