ДАІ перашкаджае сустрэчам Мілінкевіча з віцяблянамі

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі машыну, на якой Аляксандар Мілінкевіч з паплечнікамі накіроўваўся ў Віцебск на сустрэчу з гараджанамі. Яны заявілі, што машына нібыта знаходзіцца ва ўгоне. Зараз пад канвоем машыну суправаджаюць у ДАІ Віцебска.

 

 

Такія выпадкі ўжо сталі традыцыяй, асабліва падчас маіх сустрэчаў зь людзьмі, - распавёў Аляксандар Мілінкевіч. – Улады паступаюць так, каб любым чынам сарваць нашы сустрэчы з гараджанамі. Аднак я спадзяюся, што нягледзячы ні на што, сустрэча зь віцяблянамі ўсё ж адбудзецца.

Нагадаем, сёньня адбылася сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Гарадка. На сёньня запланавана сустрэча ў Віцебску і 23 лютага ў Наваполацку.

 

Паводле milinkevich.org