ДЗЕВЯЦЬ МЕСЯЦАЎ БЕЗ ДАШКЕВІЧА

15 верасьня мінулага году, пракурор выклікаў лідэра Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча на “пятнаццаціхвілінную” размову. З таго часу Зьміцер за кратамі.

Дзевяць месяцаў жыцьця маладога чалавека прайшлі ў нечалавечых умовах перапоўненых хворымі на сухоты й СНІД камэраў сьледчага ізалятару.

Дзевяць месяцаў паплечнікі-маладафронтаўцы дамагаюцца яго вызваленьня, пратэстуюць, выходзяць на плошчу, перадаюць перадачы, моляцца і спадзяюцца на сустрэчу.

Дзевяць месяцаў бацькі Зьміцера чуюць у свой бок, што зьяўляюцца бацькамі арыштаванага злачынцы, але не скараюцца, вераць у нявінаватасьць свайго сына й са сьлязамі на вачох чакаюць яго дамоў.

Дзевяць месяцаў – 270 доўгіх дзён – Зьміцер Дашкевіч у турме.