Дзень Волі – пад лозунгам салідарнасці з Украінай

Прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі абвясцілі аб пачатку падрыхтоўкі акцыі 25 сакавіка - 97-й гадавіны абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі.

Партыя БНФ выступіла ініцыятарам правядзення аргкамітэта па святкаванні 25 сакавіка. Першае пасяджэнне пройдзе 26 лютага.

Па словах лідэра БНФ Аляксея Янукевіча, БНФ выносіць на пасяджэнне аргкамітэта прапанову правесці акцыю пад лозунгамі абароны незалежнасці і салідарнасці з Украінай, якая цяпер абараняе сваю тэрытарыяльную цэласнасць ад крамлёўскага агрэсара.

"Менавіта гэтая тэма цяпер надзвычай актуальная для Беларусі, і менавіта 25 сакавіка з'яўляецца найбольш адпаведнай датай для дэманстрацыі цвёрдай прыхільнасці беларускага народа да незалежнасці", – цытуе Аляксея Янукевіча belaruspartisan.org.

Акрамя Партыі БНФ да працы аргкамітэту заявілі пра намер далучыцца Рух "За Свабоду", Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Аб'яднаная грамадзянская партыя, аргкамітэт БХД, кампанія "Гавары праўду!". Таксама абмяркоўваць фармат акцыі і падрыхтоўку да яе запрошаны прадстаўнікі Руху Салідарнасць "Разам", Рады Кангрэса за незалежнасць і іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці.

Нагадаем, у мінулым годзе акцыя 25 сакавіка таксама праходзіла пад знакам салідарнасці з Украінай. Некалькі тысяч чалавек узялі ўдзел у шэсці-мітынгу ў Мінску.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку